Разгляд скаргі праваабаронцы Кісляка на адмову ў наданні прытулку ў Грузіі прызначаны на 30 кастрычніка

30 верасня, Позірк. Скаргу праваабаронцы Рамана Кісляка на адмову ў наданні палітычнага прытулку ў Грузіі пачнуць разглядаць праз месяц.
“Сёння мая скарга прынятая ў вытворчасць, — паведаміў ён “Позірку”. — Суддзя прызначыла першае пасяджэнне, яно пройдзе 30 кастрычніка ў Тбіліскім гарадскім судзе. Бакам прапанавана прадставіць усе матэрыялы, у тым ліку дэпартаменту па міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў”.
Праваабаронца звярнуўся ў спецыялізаванае бюро, дзе яму бясплатна дапамаглі скласці скаргу і прызначылі адваката, які будзе прадстаўляць яго інтарэсы ў судзе.
12 верасня Кісляк паведаміў “Позірку”, што Тбіліскі гарадскі суд зарэгістраваў яго скаргу на адмову ў наданні палітычнага прытулку ў Грузіі. Паводле яго слоў, на час абскарджвання ён можа легальна знаходзіцца ў краіне.
У адмове гаворыцца, што заяўнік адпавядае крытэрыям, вызначаным Жэнеўскай канвенцыяй “Аб статусе ўцекача” і закону Грузіі “Аб міжнароднай абароне”. Аднак, на думку дэпартамента міграцыі МУС, “маюцца дастатковыя падставы для дапушчэння”, што яго знаходжанне ў Грузіі можа “супярэчыць інтарэсам краіны”.
У скарзе Кісляк папрасіў скасаваць рашэнне адмовіць у прытулку, надаць яму статус уцекача і прызнаць парушэнне правоў.
На думку мужчыны, сапраўднай прычынай адмовы з’яўляецца яго праваабарончая дзейнасць.
Паводле яго звестак, з 2022 года беларусы падалі больш 60 прашэнняў на атрыманне прытулку ў Грузіі, ужо маецца сама меней 12 адмоў.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 5,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ "Беллегпраме" назвалі вытворчасць спецадзення і абутку новай нішай для галіновых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі было звольнена на 7,9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год на 11,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства

