Накіраванне матэрыялаў аб злачынствах рэжыму ў МКС наблізіць вызваленне палітвязняў — Ціханоўская

1 кастрычніка, Позірк. Накіраванне матэрыялаў аб злачынствах рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў Міжнародны крымінальны суд (МКС) у канчатковым выніку паслужыць найхутчэйшаму вызваленню палітычных зняволеных, заявіла беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, адказваючы на пытанне “Позірку” падчас прэс-канферэнцыі ў Гаазе (Нідэрланды) 1 кастрычніка.
Дэмлідар не думае, што накіраванне матэрыялаў у МКС можа пагоршыць становішча палітвязняў, якія, паводле яе слоў, ужо знаходзяцца “ў самай горшай сітуацыі, якую можна сабе ўявіць”.
У гэтым кантэксце яна нагадала аб рэжыме інкамунікада для часткі з іх, аб зняволеных з так званага “гуманітарнага спісу”, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі ў “экстрэмальным фізічным стане”, з цяжкімі захворваннямі і без належнай медыцынскай дапамогі.
“Калі кожны раз, здзяйсняючы тое ці іншае дзеянне, ты будзеш думаць, што гэта можа пагоршыць іх становішча, гэта можа выліцца ў бяздзейнасць”, — лічыць палітык.
“Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб вызваліць іх усіх і каб людзі, якія вінаватыя ў злачынствах супраць іх, панеслі адказнасць. Мяне кожны дзень пытаюцца беларусы: чаму гэты рэжым, прадстаўнікі якога збіваюць і катуюць беларусаў, застаецца беспакараным”, а яго прадстаўнікі ў дэмакратычным свеце ўспрымаюцца як “нармальныя людзі”, — адзначыла дэмлідар.
Таксама, заўважыла яна, “гэтыя ж людзі задаюць пытанне: калі сістэма міжнароднага правасуддзя працуе, чаму мы ўвесь час адчуваем, што мы і нашы пакуты забытыя, у той час, як рэжым адчувае сябе выдатна”.
Як адзначыў намеснік Ціханоўскай у Аб’яднаным пераходным кабінеце Павел Латушка, ён “штодня атрымлівае мноства паведамленняў ад былых палітычных зняволеных, якія знаходзяцца ў Беларусі, і просяць не спыняць ціск на рэжым”.
Пра тое, што ўрад Літвы перадаў у офіс пракурора МКС матэрыялы аб “трансгранічных злачынствах супраць чалавечнасці, учыненых Аляксандрам Лукашэнкам і яго саўдзельнікамі ў дачыненні да беларусаў”, стала вядома 30 верасня. Матэрыялы перададзены па просьбе і на падставе дакументаў, падрыхтаваных Народным антыкрызісным упраўленнем.
Урад Літвы заявіў, што зрабіў гэта, паколькі “больш не можа сядзець склаўшы рукі”.
Беларускія дэмакратычныя сілы заклікалі краіны, якія ратыфікавалі Рымскі статут, падтрымаць намаганні Літвы па прыцягненні Лукашэнкі да адказнасці ў МКС.
У каментары пракурора МКС Карыма Хана, апублікаваным 30 верасня на сайце суда, гаворыцца, што перадача дзяржавай — удзельніцай Рымскага статута заявы ў Міжнародны крымінальны суд не прыводзіць аўтаматычна да пачатку расследавання.
“Я магу пацвердзіць, што мой офіс правядзе папярэдняе расследаванне для вывучэння запыту ў межах юрысдыкцыі МКС і вызначыць на аснове ўстаноўленых законам патрабаванняў, ці ёсць разумныя падставы для пачатку расследавання”, — гаворыцца ў каментары.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСпоўнілася паўгода з пачатку штодзённых спробаў мігрантаў трапіць у ЕС праз беларуска-латвійскую мяжу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваДа 2032 года урачоў можа стаць больш, але "ці ператворыцца колькасць у якасць — вялікае пытанне", заяўляе экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТурэмная медыцына павінна перайсці ад МУС да Мінздароўя, псіхолагам трэба дбайна працаваць са зняволенымі — ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый павялічылася за год больш чым на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць ІП працягвае змяншацца, юрыдычных асоб — расці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


