Беларусь і Ірак могуць стаць “надзейнымі партнёрамі” ў вырашэнні праблем сваіх рэгіёнаў, лічыць Лукашэнка
3 кастрычніка, Позірк. “Сучасныя ўмовы адкрываюць новыя гарызонты для паглыблення супрацы” Мінска і Багдада, такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 3 кастрычніка іракскага прэзідэнта Абдула Латыфа Рашыда і народ краіны з Днём незалежнасці.
“Беларусь і Ірак могуць стаць надзейнымі партнёрамі ў вырашэнні існых праблем, умацаванні стабільнасці і садзейнічанні міру ў нашых рэгіёнах”, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка.
На думку Лукашэнкі, свята, якое адзначаюць 3 кастрычніка ў гэтай дзяржаве на Блізкім Усходзе, з’яўляецца “напамінам пра мужнасць і адвагу, праяўленыя іракскім народам у барацьбе за сваю незалежнасць, сімвалам надзеі і веры ў лепшую будучыню”.
Дыпламатычныя стасункі паміж Беларуссю і Іракам усталяваныя ў снежні 1996 года. У Мінску маецца іракская амбасада, у Багдадзе беларускай няма. У лістападзе 2021 года, падчас вострай фазы міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі і ЕС, Міністэрства замежных спраў Ірака вырашыла закрыць ганаровыя консульствы Беларусі ў Багдадзе і Эрбіле.
Паводле звестак Абсерваторыі эканамічнай складанасці, якая акумулюе даныя міжнародных арганізацый пра сусветны знешні гандаль, тавараабарот паміж Мінскам і Багдадам у 2021 годзе склаў каля 40,5 млн долараў (беларускі экспарт — 3,4 млн, іракскія пастаўкі — 37,1 млн). Актуальных даных у адкрытым доступе няма.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка