Мінск 19:16

У жыхара Брэста канфіскавана 540 літраў спірту, які выкарыстоўваўся для вырабу сурагатнага алкаголю

Скрыншот: МУС

6 кастрычніка, Позірк. Аб канфіскацыі ў 42-гадовага непрацуючага жыхара Брэста буйной партыі сурагатнага алкаголю паведаміла 6 кастрычніка Міністэрства ўнутраных спраў.

“Падчас агляду яго домаўладання выяўлена і канфіскавана звыш 540 літраў спірту ў 54 каністрах, 114 бутэлек фальсіфікаванай гарэлкі агульным аб’ёмам каля 80 літраў, а таксама пустыя бутэлькі, этыкеткі і коркі з дазатарамі”, — заявілі ў ведамстве.

.Адзначаецца, што мужчына “цягам двух гадоў вырабляў сурагатны алкаголь у хатніх умовах”. “Спірт ён набываў у дальнабойшчыкаў, затым саматужным спосабам вырабляў кантрафакт, які збываў па напрацаванай кліенцкай базе”, — гаворыцца ў паведамленні.

Даход “ад незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці” склаў, паводле ацэнкі МУС, не менш за 24 тыс. рублёў. Цяпер яму “пагражае штраф у памеры васьмі тысяч рублёў”, падкрэслілі ў міністэрстве.

Падзяліцца: