Ціханоўская выказала салідарнасць з народам Ізраіля ў першыя ўгодкі тэрарыстычнага нападу
7 кастрычніка, Позірк. “7 кастрычніка — праз год пасля нападу на Ізраіль — мы ўзгадваем пра нявінна загінулых і падтрымліваем сем’і, якія дагэтуль нясуць гэты боль”, — напісала на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
“Гвалту і тэрору няма месца ў нашым свеце. Маё сэрца з народам Ізраіля, і я зычу бяспечнага вяртання тых, хто ўсё яшчэ знаходзіцца ў закладніках”, — адзначыла палітык.
7 кастрычніка 2023 года на тэрыторыю Ізраіля з сектара Газа ўварваліся баевікі ваеннага крыла руху ХАМАС. Адначасова з Газы пачаўся інтэнсіўны ракетны абстрэл ізраільскай тэрыторыі. У выніку тэрарыстычнага нападу ў Ізраілі загінула 1,2 тыс. чалавек з 37 краін, у тым ліку трое грамадзян Беларусі; пацярпела 7,3 тыс.
Згодна з афіцыйнымі данымі, у той дзень года ХАМАС выкраў 251 чалавека. Паводле даных ізраільскага боку на кастрычнік 2024 года, у палоне ў Газе знаходзіцца не менш за 97 з іх, пры гэтым дакладна невядома, колькі з іх жывыя. У рамках здзелкі з ХАМАС у лістападзе 2023-га (у абмен на палестынскіх зняволеных) было вызвалена 105 чалавек; у палоне забіта не менш за 16 выкрадзеных, іх целы знайшлі і вярнулі ў Ізраіль; выпадковым агнём Арміі абароны Ізраілю забіта трое; падчас ізраільскіх спецаперацый выратавана не менш за 12.
За год з сектара Газа па тэрыторыі Ізраіля было выпушчана каля 10 тыс. ракет, таксама прымяняюцца ўдарныя беспілотнікі. Большасць ракет знішчана сродкамі СПА, частка з іх (каля 15%) упала на тэрыторыі сектара.
Міністэрства аховы здароўя Газы (структура ХАМАСа) заяўляе, што з 7 кастрычніка 2023 года забіта прыкладна 42 тыс. чалавек, у выніку распачатай у той жа дзень ізраільскай ваеннай аперацыі паранена каля 97 тыс. Паводле даных мінздароўя Палестынскай аўтаноміі, якія ААН лічыць сапраўднымі, больш за 39% забітых у Газе — мужчыны прызыўнога ўзросту, 19% — жанчыны, 32% — непаўналетнія, больш за 8% — людзі сталага веку (ад 60 і больш). Ізраіль заяўляе, што з пачатку вайны ў Газе ліквідавана або ўзята ў палон каля 14 тыс. баевікоў і іх камандзіраў (ХАМАС прызнае гібель прыкладна 6 тыс. баевікоў).
Паводле даных ААН, каля 1,7 млн жыхароў сектара Газы было вымушана пакінуць свае дамы. 1,3 млн перамешчаных жыхароў Газы пражывае ў прытулках на поўдні сектара.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка