Мінск 20:57

Ціханоўская наведае Нарвегію, запланаваныя сустрэчы з кіраўніком МЗС і парламентарыямі

Ілюстрацыйнае фота: unsplash.com / Drahomir Hugo Posteby-Mach

7 кастрычніка, Позірк. Пра візіт у Осла, які адбудзецца на гэтым тыдні на запрашэнне парламента Нарвегіі, паведаміла 7 кастрычніка на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.

Палітык збіраецца выступіць на семінары, прысвечаным палітычным вязням.

“Я сустрэнуся з міністрам замежных спраў Эспенам Бартам Эйдэ і Камітэтам па замежных справах парламента, каб абмеркаваць жыццёва важную падтрымку нашай грамадзянскай супольнасці і адказнасць рэжыму”, — напісала Ціханоўская.

Дэмлідар некалькі разоў наведвала Нарвегію, у апошні раз — сёлета ў красавіку. Тады было абвешчана пра фармаванне Міжнароднага гуманітарнага фонду дапамогі беларускім палітвязням. Афіцыйны Осла стаў першым, хто заявіў, што зробіць унёсак — 10 млн нарвежскіх крон (850 тыс. еўра).

Падзяліцца: