Ціханоўская наведае Нарвегію, запланаваныя сустрэчы з кіраўніком МЗС і парламентарыямі

7 кастрычніка, Позірк. Пра візіт у Осла, які адбудзецца на гэтым тыдні на запрашэнне парламента Нарвегіі, паведаміла 7 кастрычніка на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
Палітык збіраецца выступіць на семінары, прысвечаным палітычным вязням.
“Я сустрэнуся з міністрам замежных спраў Эспенам Бартам Эйдэ і Камітэтам па замежных справах парламента, каб абмеркаваць жыццёва важную падтрымку нашай грамадзянскай супольнасці і адказнасць рэжыму”, — напісала Ціханоўская.
Дэмлідар некалькі разоў наведвала Нарвегію, у апошні раз — сёлета ў красавіку. Тады было абвешчана пра фармаванне Міжнароднага гуманітарнага фонду дапамогі беларускім палітвязням. Афіцыйны Осла стаў першым, хто заявіў, што зробіць унёсак — 10 млн нарвежскіх крон (850 тыс. еўра).
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаСума наяўных грошай у абароце за месяц павялічылася на 482 млн рублёў — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства12 сакавіка ў Беларусі перакрыты абсалютны тэмпературны рэкорд дня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаБельская назвала групу экспертаў па правах чалавека ў Беларусі "безадказнай структурай"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


