Мінск 20:13

СК завёў крымінальныя справы ў дачыненні да 45 беларусаў за мяжой, якіх звязваюць з дэмсіламі

8 кастрычніка, Позірк. Следчы камітэт 8 кастрычніка абвясціў пра ўзбуджэнне крымінальных спраў у дачыненні да 45 грамадзян, якія знаходзяцца за мяжой, чыю дзейнасць звязваюць з дэмакратычнымі сіламі.

Справы заведзеныя паводле ч. 1 арт. 357 (змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу або ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам) і ч. 3 арт. 3611 (уваходжанне асобы ў склад экстрэмісцкага фарміравання ў мэтах здзяйснення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці) Крымінальнага кодэкса.

У паведамленні СК фігуруе “ініцыятыва “Платформа 2025” — аднайменны дакумент аб супрацы шэрагу дэмакратычных структур быў прыняты ў жніўні на канферэнцыі “Новая Беларусь”.

(будзе дапоўнена)

Падзяліцца: