Жыхару Капыльскага раёна пагражае да 10 гадоў зняволення за спробу ўдарыць бутэлькай дырэктара мясцовага прадпрыемства
10 кастрычніка, Позірк. У суд накіраваная крымінальная справа 54-гадовага жыхара Капыльскага раёна (Мінская вобласць), які паспрабаваў знявечыць дырэктара мясцовага аграпрадпрыемства, вынікае з інфармацыі на сайце Генеральнай пракуратуры.
Інцыдэнт адбыўся 23 жніўня падчас свята “Дажынкі” ў парку адпачынку “Аграхутар” у вёсцы Вялікая Раёўка. Паводле інфармацыі нагляднага органа, нецвярозы мясцовы жыхар дастаў са сметніцы бутэльку, разбіў яе і накіраваўся з імправізаванай зброяй на сцэну, дзе кіраўнік аграпрадпрыемства ўручаў узнагароды работнікам.
“Падыйшоўшы да дырэктара прадпрыемства, абвінавачаны паспрабаваў нанесці яму ўдар разбітай бутэлькай у вобласць грудной клеткі, аднак пацярпелы здолеў прадухіліць гэта сваёй рукой, — паведамляе пракуратура. — Прысутныя грамадзяне схапілі абвінавачанага і ўтрымлівалі яго да прыбыцця супрацоўнікаў органаў унутраных спраў”.
“У выніку супрацьпраўных дзеянняў у пацярпелага ўтварылася рана на другім пальцы правай кісці, якая аднесена да цялесных пашкоджанняў, што не пацягнулі за сабой кароткачасовага разладу здароўя або нязначнай трывалай страты працаздольнасці”, — гаворыцца ў паведамленні.
Мужчына знаходзіцца пад вартай. Яму інкрымінавана ч. 3 арт. 339 КК (асабліва злоснае хуліганства). Санкцыя паводле гэтай частцы крымінальнага артыкула — абмежаванне волі на 3–5 гадоў або пазбаўленне волі на 3–10 гадоў.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+