Мінск 21:24

Склаў паўнамоцтвы дапаможны біскуп Казімір Велікаселец

10 кастрычніка, Позірк. Папа рымскі Францішак задаволіў прашэнне аб складанні паўнамоцтваў дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Казіміра Велікасельца, паведамляецца 10 кастрычніка ў бюлетэні Залы друку Святога прастола.

У звароце мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Іосіфа Станеўскага да Велікасельца адзначаецца, што рашэнне прынята ў сувязі з дасягненнем біскупам пенсійнага ўзросту (5 мая 2025 года Велікасельцу павінна споўніцца 80 гадоў).

Казімір Велікаселец быў узведзены ў сан біскупа 24 чэрвеня 1999 года. З 3 студзеня да 23 красавіка 2021 года з’яўляўся Апостальскім адміністратарам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пасля адстаўкі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і да прызначэння на пасаду Станеўскага.

Ён таксама з’яўляўся старшынёй Рады па справах аховы культурнай спадчыны і асяроддзя пры Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі.

Падзяліцца: