Мінск 19:25

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ пяць чалавек

Крыніца: unsplash.com

11 кастрычніка, Позірк. Палітычнымі вязнямі прызнана яшчэ пяць чалавек, цяпер іх у Беларусі 1.291, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Палітвязнямі прызнаныя:

Ала Дзесяцік, асуджаная на тры гады пазбаўлення волі паводле арт. 3614, арт. 369, арт. 368, арт. 367, арт. 342, арт. 370 Крымінальнага кодэкса;

Сяргей Юнчыц — абвінавачваецца паводле арт. 3612 і арт. 3614 КК;

Алена Ляснеўская — абвінавачваецца паводле арт. 3614, арт. 342 КК;

Таццяна Васільева — абвінавачваецца паводле арт. 3644 КК;

Уладзімір Лазарэвіч — абвінавачваецца паводле арт. 3612, арт. 2901, арт. 3613 КК.

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць у краіне палітычныя рэпрэсіі.

Адпаведную заяву падпісалі “Вясна”, “Прававая ініцыятыва”, Lawtrend, Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Даведка “Позірку“:

арт. 2901 Крымінальнага кодэкса — фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці;

арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;

арт. 3612 — фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;

арт. 3613 — удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу;

арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;

367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта;

арт. 368 — абраза прэзідэнта;

арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;

370 — здзек над дзяржаўнымі сімваламі.

Падзяліцца: