Прэс-служба Лукашэнкі сцвярджае, што ліпеньскі ўраган пашкодзіў 25 тыс. га лесу — раней называлася лічба ў 1,7 раза большая
11 кастрычніка, Позірк. Агульная плошча пашкоджаных ліпеньскім ураганам лясных насаджэнняў складае 25 тыс. га, запас драўніны на гэтым участку — 2,4 млн куб. м.
Такія даныя прыводзіць прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі ў справаздачы аб наведванні ім Шклоўскага раёна (Магілёўская вобласць).
У паведамленні ўдакладняецца, што суцэльным санітарным высечкам пасля ўрагану падлягала 2 млн куб. м драўніны, “у выніку наступных вятроў і дэталёвага абследавання аб’ём распрацоўкі толькі па суцэльных санітарных высечках вырас практычна ўтрая і склаў 5,7 млн куб. м”.
Паводле слоў міністра лясной гаспадаркі Аляксандра Куліка, да 11 кастрычніка рубкі лесу праведзеныя на плошчы 19,8 тыс. га, нарыхтавана больш за 3,2 млн куб. м драўніны. Суцэльныя рубкі праведзеныя на тэрыторыі 10,7 тыс. га з аб’ёмам нарыхтоўкі 3,1 млн куб. м.
Кіраўнік Мінлясгаса заявіў, што драўніна будзе выкарыстана на дрэваапрацоўчых вытворчасцях Беларусі. “Да канца гэтага года закантрактавана больш за 3,7 млн куб. м драўніны”, — адзначыў чыноўнік.
Адзначаецца, што працы па ачыстцы лесу ад буралому адстаюць ад графіка, бо першапачаткова “аб’ёмы прадставіліся значна меншымі”.
Кулік паведаміў, што за студзень — верасень лесагаспадарчыя ўстановы сістэмы Мінлясгаса рэалізавалі больш за 788 тыс. куб. м драўніны, што на 12,5% вышэй за леташнія вынікі. У Міністэрстве разлічваюць па выніках года выйсці на лічбу ў 1 млн куб. м.
“Сёлета — я кажу гэта адказна — мы паб’ем рэкорд і паставім мільён кубаметраў піламатэрыялаў на экспарт. У гісторыі такога не было. Максімум да 800 тыс. мы падыходзілі”, — сказаў кіраўнік ведамства.
За студзень — верасень аб’ём экспарту лесапрадукцыі і паслуг склаў 135 млн долараў (+16% у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года), гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Лукашэнкі. Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, тавараў і паслуг складае амаль 20% (у папярэднім годзе — 10,6%). Асноўны пакупнік беларускай драўніны — Кітай, куды экспартуецца каля паловы піламатэрыялаў.
Прадстаўленыя звесткі аб плошчы пашкоджання лесу ўраганам разыходзяцца са словамі першага намесніка міністра лясной гаспадаркі Аляксандра Драгуна. Ён заявіў у эфіры тэлеканала АНТ 18 жніўня, што агульная плошча пашкоджаных ліпеньскай непагаддзю лясных насаджэнняў перавысіла 44 тыс. га, гэта значыць, назваў лічбу ў 1,7 разы большую, чым прэс-служба Лукашэнкі.
Згодна з прадэманстраванай у тэлеэфіры картай, тры чвэрці гэтай плошчы (33 тыс. га) прыйшлося на Гомельскую вобласць, у Магілёўскай вобласці пацярпела 7,6 тыс. га, у Брэсцкай — 1,5 тыс. га, Гродзенскай — 991 га, Мінскай — 778 га, Віцебскай — 532 га.
Пры гэтым агульны аб’ём буралому чыноўнік ацаніў у 6 млн куб. м. Гэтая лічба блізкая да той, якую называе прэс-служба Лукашэнкі (5,7 млн куб.м).
Непагадзь 13 і 14 ліпеня ў Беларусі прывяла да маштабных пашкоджанняў у сістэме электраперадачы, парушэнняў водазабеспячэння, разбурэнняў. Больш за ўсё ад ураганнага ветру пацярпела Гомельская вобласць, дзе ўводзілі рэжым надзвычайнай сітуацыі.
У тыя дні праз непагадзь загінула сем чалавек.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка