У “спіс экстрэмістаў” дададзена яшчэ 34 чалавекі, у тым ліку 16 палітвязняў
11 кастрычніка, Позірк. У пералік “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, 11 кастрычніка дададзена яшчэ 34 чалавекі. Цяпер у дакуменце, апублікаваным на сайце Міністэрства ўнутраных спраў, 4.523 пазіцыі.
Усе ўнесеныя ў абноўлены спіс людзі асуджаныя паводле артыкулаў, якія ўлады выкарыстоўваюць для палітычнага пераследу, аднак статус палітвязня праваабарончая супольнасць надала 16 з іх.
Гэта прыгавораныя паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Арцём Дзёгцеў, Іван Лапкоўскі і Аляксандр Новік (усе — 1 год), Віталь Наўгародскі і Яўген Раманаў (абодва — 1,5 года), Алег Саргавіцкі, Валянцін Суцягін, Максім Хмяльніцкі (усе — 2 гады), Вячаслаў Колаўсаў ( 3 гады), а таксама — Аляксандр Сабалеўскі(ч. 1 і 3 арт. 3611; 4 гады), Яўген Глушкоў (ч. 3 арт. 3611; 3 гады); Надзея Каранкевіч (арт. 3612, ч. 2 арт. 3613; тэрмін невядомы), Антон Станкевіч (арт. 3612; тэрмін невядомы), Станіслаў Шапель (ч. 1 арт. 356; тэрмін невядомы), Ірына Бандарэнка (ч. 1 і 2 арт. 3614; 3 гады), Наталля Левая (ч. 1 і 2 арт. 3612, ч. 1 арт. 14, ч. 2 арт. 3612, ч. 2 арт. 3613; 6 гадоў).
Іншыя асобы, унесеныя ў пералік:
- Аляксей Барэйша — ч. 1 арт. 342;
- Таццяна Залаціліна — ч. 1 арт. 342;
- Антаніна Малама — ч. 1 арт. 342;
- Дар’я Давыдзенка-Тарасік — ч. 1 арт. 342;
- Сяргей Тарасік — ч. 1 арт. 342;
- Вольга Дзенісенка — ч. 1 арт. 342;
- Алена Гуцік — ч. 1 арт. 342;
- Аляксандр Залатарэвіч — ч. 1 арт. 130, ч. 3 арт. 3611, ч. 1 арт. 368;
- Сяргей Станкевіч — ч. 1 арт. 3614;
- Лізавета Макрыдзіна — ч. 1 арт. 342;
- Андрэй Рабякоў — ч. 1 арт. 368;
- Андрэй Карповіч — ч. 1 арт. 342;
- Дзмітрый Глушчанка — ч. 1 арт. 342;
- Ала Мішчук — ч. 1 арт. 342;
- Юлія Жур — ч. 1 арт. 342;
- Дзмітрый Міхальцэвіч — ч. 1 арт. 342;
- Аляксей Далматаў — ч. 3 арт. 3611, арт. 369;
- Віталь Жалезнякоў — ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 367.
Фінансавыя аперацыі асоб, уключаных у “спіс экстрэмістаў”, кантралююцца “з мэтай прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці”.
Даведка “Позірку”:
- ч. 1 арт. 130 — наўмысныя дзеянні, скіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы паводле прыкметы расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці;
- ч. 1 арт. 342 — арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаюцца з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, або актыўны ўдзел у такіх дзеяннях пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства;
- ч. 1 арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання, а таксама фарміравання, дзейнасць якога скіраваная на рэабілітацыю нацызму, або кіраўніцтва такім фарміраваннем або структурным падраздзяленнем, што ў яго ўваходзіць;
- ч. 2 арт. 3611 — апісаныя вышэй дзеянні, здзейсненыя паўторна або службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў;
- ч. 3 арт. 3611 — уваходжанне асобы ў склад экстрэмісцкага фарміравання ў мэтах здзяйснення злачынства экстрэмісцкай скіраванасці (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні);
- ч. 2 арт. 3613 — вярбоўка, навучанне, іншая падрыхтоўка або выкарыстанне грамадзян Беларусі або асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Беларусі, для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні аднаго з бакоў, ва ўзброеных канфліктах, ваенных дзеяннях, а таксама фінансаванне або іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці;
- арт. 3612 — фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;
- ч. 1 арт. 356 — выдача замежнай дзяржаве, міжнароднай або замежнай арганізацыі або іх прадстаўнікам дзяржсакрэтаў Беларусі, а таксама звестак, якія складаюць дзяржсакрэты замежных дзяржаў, міжнародных арганізацый, міждзяржаўных утварэнняў, перададзеных Беларусі на падставе міжнародных дагавораў або ў сувязі з яе ўдзелам у гэтых арганізацыях; або шпіянаж, або пераход на бок ворага падчас вайны або ўзброенага канфлікту, або іншае аказанне дапамогі замежнай дзяржаве, міжнароднай або замежнай арганізацыі або іх прадстаўнікам у правядзенні дзейнасці, скіраванай на прычыненне шкоды нацбяспецы Беларусі, наўмысна здзейсненыя грамадзянінам Беларусі (здрада дзяржаве);
- ч. 1 арт. 3614 — вярбоўка, іншае ўцягванне асобы ў экстрэмісцкую дзейнасць, навучанне, а роўна іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
- ч. 2 арт. 3614 — апісаныя вышэй дзеянні, здзейсненыя паўторна, або групай асоб на падставе папярэдняй змовы, або службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў;
- ч. 1 арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта, які ўтрымліваецца ў публічным выступе, друкаваным або публічна дэманстраваным творы, СМІ, інтэрнэце;
- ч. 1 арт. 368 — публічная абраза прэзідэнта;
- ст. 369 — абраза прадстаўніка ўлады або яго блізкіх у сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, здзейсненая ў публічным выступе, друкаваным ці публічна дэманстраваным творы, СМІ або інтэрнэце.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка