У Літве затрымалі сем падазраваных у паветранай кантрабандзе цыгарэт з Беларусі
11 кастрычніка, Позірк. У Літве 10 і 11 кастрычніка правялі “шэраг паспяховых аперацый, каб нанесці ўдар па кантрабандыстах, якія транспартавалі цыгарэты з Беларусі на аэрастатах”, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) гэтай балтыйскай дзяржавы.
У аперацыях — “у тым ліку для арганізацыі вобшукаў і засад” — удзельнічалі падраздзяленні крымінальнай выведкі САДМ, атрад спецыяльнага прызначэння, супрацоўнікі розных кантрольна-прапускных пунктаў, былі выкарыстаныя верталёты са спецабсталяваннем. Да рэйдаў прыцягнулі прадстаўнікоў іншых органаў.
Затрыманні здзейснілі на тэрыторыі Алітускага, Лаздзійскага, Друскінінкайскага і Вільнюскага раённага самакіраванняў. Шасцёра затрыманых — грамадзяне Літвы, сёмы — замежнік.
“У рукі памежнікаў трапіла больш за 20 тысяч пачкаў цыгарэт розных відаў з беларускімі этыкеткамі, якія, як падазраецца, былі дастаўленыя ў Літву па паветры, а таксама некалькі аўтамабіляў і іншыя доказы, якія маюць значэнне для расследавання”, — гаворыцца ў паведамленні.
Аналагічныя мерапрыемствы па прадухіленні кантрабанды з дапамогай аэрастатаў “працягваюцца і плануюцца ў найбліжэйшай будучыні”, заяўляе САДМ.
6 верасня паведамлялася, што ў студзені — чэрвені 2024 года мытнікі Літвы спынілі кантрабанду 6,9 млн пачкаў цыгарэт на агульную суму (уключаючы абавязковыя падаткі) 9,7 млн еўра. Паводле інфармацыі мытні, па фактах незаконнага ўвозу былі распачатыя 32 расследаванні. У агульным аб’ёме кантрабанды 77% прыпала на мяжу з Расіяй, 16% — з Беларуссю.
Праз месяц стала вядома, што ад пачатку года ў Літву з Беларусі заляцела больш за 600 паветраных шароў (метэазондаў) з кантрабанднымі цыгарэтамі. Памежнікі перахапілі больш за 70 шароў (каля 11,6%).
Каля мяжы з Літвой затрыманы мужчына з аэрастатам
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПартугалія мае намер увесці гуманітарныя візы, беларусы змогуць на іх прэтэндавацьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Мы чакаем ад ААН падтрымкі ў пытанні вызвалення палітвязняў, спынення рэпрэсійМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія два дні на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 11 рэкордаў цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь упершыню з пачатку года саступіла лідарства ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка