Мінск 00:12

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг вырас на 4,7%

Крыніца: pixabay.com

11 кастрычніка, Позірк. Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі за студзень — жнівень 2024 года склаў 64 млрд 656,5 млн долараў — на 4,71% больш, чым за аналагічны перыяд 2023-га (61 млрд 746,4 млн), сведчаць папярэднія даныя Нацыянальнага банка.

Экспарт склаў 32 млрд 420,2 млн (30 млрд 935,6 млн; +4,8%), імпарт — 32 млрд 236,2 млн (30 млрд 810,7 млн; +4,9%). Дадатнае сальда склалася на ўзроўні 184 млн долараў (годам раней было -124,9 млн).

Знешнегандлёвы абарот тавараў склаў 54 млрд 674,7 долараў (52 млрд 139,8 млн; +4,9%): экспарт — 26 млрд 306,6 млн (25 млрд 524,7 млн; +4,2%); імпарт — 28 млрд 368,1 млн (26 млрд 885,1 млн; +5,5%); адмоўнае сальда — 2 млрд 061,5 млн (-1 млрд 603,4 млн; +26,4%).

Знешнегандлёвы абарот паслуг склаўся на ўзроўні 9 млрд 981,8 млн долараў (9 млрд 606,6 млн; +3,9%): экспарт — 6 млрд 113,6 млн (5 млрд 680,9 млн; +7,6%); імпарт — 3 млрд 868,1 млн (3 млрд 363,6 млн; -1,5%); дадатнае сальда — 2 млрд 245,5 млн (1 млрд 755,3 млн; +27,9%).

Паводле найважнейшых прагнозных (дэ-факта планавых) параметраў развіцця краіны на 2024 год, прырост экспарту тавараў і паслуг павінен скласці 7,6%.

Паводле інфармацыі Нацбанка, знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі за 2023 год склаў 95 млрд 259,4 млн долараў — на 6,8% больш, чым за 2022-ы (89 млрд 166,8 млн): экспарт — 47,87 млрд 701,7 млн долараў (+2,1%; 46 млрд 877,6 млн), імпарт — 47 млрд 389,3 млн (+12,1%; 42 млрд 289,2 млн).

Дадатнае сальда склала 480,7 млн долараў — 9,55 раза менш, чым было па выніках 2022-га (4 млрд 588,4 млн).

Знешнегандлёвы абарот тавараў склаўся на ўзроўні 81 млрд 88,7 млн долараў (+8,3% да 2022-га, калі было 74 млрд 903,1 млн): экспарт — 39 млрд 366,2 млн (+4,6%; 37 млрд 644,1 млн); імпарт — 47 млрд 722,5 млн (+12%; 37,259 млрд); адмоўнае сальда — 2 млрд 356,3 млн (было станоўчым-385,1 млн).

Знешнегандлёвы абарот паслуг склаў 14 млрд 170,1 млн долараў (-0,7%; 14 млрд 263,7 млн): экспарт — 8 млрд 503,8 млн (-7,9%; 9 млрд 233,5 млн); імпарт — 5 млрд 666,8 млн (+12,7%; 5 млрд 30,2 млн); дадатнае сальда — 2,837 млрд (-32,5%; 4 млрд 203,3 млн).

Падзяліцца: