АПК: Ініцыятыўная група шукае краіну для размяшчэння Беларускага даследчага ўніверсітэта
11 кастрычніка, Позірк. Ініцыятыўная група па стварэнні Беларускага даследчага ўніверсітэта займаецца пошукам “партнёрскай краіны для размяшчэння навучальнай установы”, паведаміла прэс-служба Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па выніках пасяджэння палітычнай структуры 11 кастрычніка.
Адзначаецца, што “сярод магчымых варыянтаў — Польшча і Германія”.
Прадстаўніца АПК па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык і члены згаданай групы на сустрэчы паведамілі, што ўніверсітэт “павінен сабраць лепшых беларускіх даследчыкаў за мяжой, каб развіваць беларускую навуку і рыхтаваць студэнтаў па важных для новай Беларусі спецыяльнасцях”.
Прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава на пасяджэнні паведаміла пра распрацоўку “Палажэння аб прадстаўніцтве” і запуск платформы “Гэта моладзь”, праз якую “можна будзе атрымаць актуальную інфармацыю аб правах моладзі, доступе да якаснай адукацыі, абароне пацярпелых ад палітычных рэпрэсій” ды інш.
Кіраўніца АПК Святлана Ціханоўская ўхваліла склад каманды прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Вольгі Зазулінскай. Першай намесніцай па гендарных пытаннях і працы з уразлівымі групамі прызначаная эксперт Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства Юлія Міцкевіч, намесніцай па пытаннях укаранення міжнародных практык — каардынатар аховы здароўя і сацабароны каманды “Нацыянальная служба аховы здароўя Шатландыі” Ірына Маклейн, намеснікам па пытаннях аховы здароўя — даследчык беларускай сістэмы аховы здароўя, урач Станіслаў Салавей, кіраўніцай напрамку працы з добраахвотнікамі і іх сем’ямі — афіцыйная прадстаўніца фонду BYSOL Марыя Анімія.
Гадавы бюджэт Беларускага даследчага ўніверсітэта складзе 2 млн еўра — прадстаўнік АПК Баркоўскі
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка