Мінск 19:00

Шэраг банкаў, што працуюць у Беларусі, паведаміў пра новаўвядзенні

Ілюстрацыйнае фота: pixabay.com

14 кастрычніка, Позірк. Шэраг банкаў, што працуюць у Беларусі, змяніў некаторыя правілы і прадставіў новыя магчымасці для кліентаў, сведчыць праведзены “Позіркам” маніторынг іх паведамленняў.

“Альфа Банк” у Беларусі“Банк РРБ”“Беларусбанк”“БСБ Банк”“Тэхнабанк” паведамілі, што трымальнікі іх карт Visa зараз могуць карыстацца мабільным дадаткам Swoo сэрвісу Swoo Pay, які дазваляе плаціць без падключэння да інтэрнэту.

“Белгазпрамбанк” аднавіў аперацыі па замене зношанай, пашкоджанай наяўнай замежнай валюты. Прымаюцца долары, еўра і расійскія рублі — пры наяўнасці адпаведнай валюты ў касе.

Банк “ВТБ (Беларусь)”Банк “Рашэнне” і “БНБ-Банк” у сваіх інтэрнэт-банкінгах аказваюць карпаратыўным кліентам новую паслугу па аплаце адміністрацыйных працэдур праз АРІП. Плацёж (толькі ў поўнай суме) можна здзейсніць выключна ў рублях з бягучага (разліковага) рахунку ў буднія дні з 09:00 да 16:00.

“МТБанк” увёў камісію на рублёвыя пераводы за межы Беларусі на карысць кампаніі АТ “Фінам” — 0,4% ад сумы (мінімальна — 10 рублёў, максімальна — 50).

“Сбер Банк” (Беларусь) паведаміў пра магчымасць пераводу грошай без камісіі з Беларусі ў Расію. Аперацыю можна правесці па нумары тэлефона ў ПАТ “Сбербанк” (РФ) у сістэме “СберБанк Анлайн”. Паслугай могуць карыстацца падпісчыкі праграмы “СберПрайм Пераводы”. Адпраўка даступная кругласутачна, але адрасатам павінен быць трымальнік карты расійскага “Сбера”. Кошт падпіскі — 7 рублёў.

“СтатусБанк” запусціў для ўладальнікаў рахункаў сэрвіс па абмене валют у мабільным дадатку “Абмяняць выгадна”. Паслуга прадугледжвае абмен валюты са смартфона па курсах, якія адпавядаюць самаму лепшаму курсу ў аддзяленнях банка. Адмысловыя анлайн-курсы ўсталяваны] на куплю і продаж долараў, еўра, беларускіх і расійскіх рублёў. Мяняць іх можна ў мабільным дадатку “СтатусБанк 2.0”. Камісія за паслугу не спаганяецца.

“Цэптэр Банк” даў магчымасць адкрыць у мабільным банку безадзыўныя анлайн-уклады ў рублях на 35 дзён (стаўка — 3,2% гадавых), 95 (10,2%), 190 (11,6%) і 370 (13,5%).

На 1 верасня 2024 года ў краіне зарэгістравана 22 банкі (адзін з іх — “Дэльта Банк” — знаходзіцца ў стадыі банкруцтва).

Падзяліцца: