Мінск 01:13

Другі энергаблок БелАЭС уключаны ў сетку пасля рамонту

Крыніца: старонка ДП "Беларуская АЭС" у сацсетцы "УКантакце"

14 кастрычніка, Позірк. Пасля завяршэння 14 кастрычніка “першага планава-папераджальнага рамонту” другі энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі ўключаны ў сетку, паведамляе прэс-служба Міністэрства энергетыкі.

Адзначаецца, што падчас рамонту, які быў пачаты 26 ліпеня, выкарыстана “больш за 26 тыс. адзінак запасных частак, інструментаў і прылад”, “праведзеная замена адпрацаванага ядзернага паліва на свежае — у актыўную зону рэактара загружана каля 25% цеплавыдзяляльных зборак са свежым ядзерным палівам”.

“Акрамя таго, у поўным аб’ёме выканана тэхнічнае абслугоўванне каля 12 тыс. адзінак абсталявання. Праведзены эксплуатацыйны кантроль металу абсталявання і трубаправодаў АЭС. У тым ліку кантроль металу корпуса рэактара. Агульная колькасць аб’ектаў кантролю склала больш за 20 тыс., уключаючы радыёграфічны кантроль металу 748 зварных злучэнняў”, — заявілі ў Мінэнерга.

Рамонт зроблены беларускімі і расійскімі спецыялістамі, вынікае з паведамлення.

Ведамства падкрэслівае, што “ў адпаведнасці з міжнароднай практыкай, штогод планавыя рамонтныя работы праходзяць на кожным энергаблоку АЭС для пацверджання надзейнасці абсталявання і тэхналагічных сістэм”.

Раней паведамлялася, што першы блок БелАЭС ужо прайшоў два планава-папераджальныя рамонты. У 2022 годзе ён спыняўся для гэтых мэтаў на 198 дзён, 2023-м — на 68 дзён.

Збудаванне БелАЭС завяршылася восенню 2023 года. Першы энергаблок станцыі сілкуе энергасістэму краіны з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 траўня 2023-га. У прамысловую эксплуатацыю яны ўведзеныя ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.

За восем месяцаў гэтага года БелАЭС выпрацавана 11,8 млрд кВт⋅г электраэнергіі — столькі ж, колькі станцыяй выраблена за ўвесь мінулы год, заявіў міністр энергетыкі Аляксей Кушнарэнка падчас сустрэчы з калектывам філіяла “ЦЭЦ-5” прадпрыемства “Мінскэнерга” 10 верасня.

“З моманту ўключэння першага энергаблока ў аб’яднаную энергасістэму выпрацавана 34,5 млрд кВт⋅г электраэнергіі, што дазволіла замясціць 9,3 млрд куб. м прыроднага газу”, — удакладніў ён.

Міністр таксама заявіў, што “сёння станцыя забяспечвае каля 40% унутраных патрэбаў краіны ў электраэнергіі”.

Праца БелАЭС адпавядае міжнародным нормам — кіраўнік МАГАТЭ

1 кастрычніка, Позірк. Аперацыйныя працы, якія праходзяць на Беларускай АЭС, "цалкам адпавядаюць міжнародным нормам і стандартам", заявіў генеральны дырэктар Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) Рафаэль Гросі пасля візіту на станцыю 1 кастрычніка. Відэа яго зносін з дзяржпрэсай распаўсюдзіла прэс-служба …
Падзяліцца: