У жыхара пасёлка Лынтупы на мяжы з Літвой канфіскавалі зброю і, як мяркуецца, марыхуану
15 кастрычніка, Позірк. Зброю, боепрыпасы і, верагодна, наркотыкі знайшлі пагранічнікі ў жыхара гарадскога пасёлка Лынтупы (Пастаўскі раён Віцебскай вобласці) на мяжы з Літвой, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Гэта адбылося яшчэ 11 кастрычніка, аднак ведамства раскрыла інфармацыю толькі цяпер.
Адзначаецца, што ў доме мясцовага жыхара знайшлі незарэгістраваную дробнакаліберную вінтоўку з аптычным прыцэлам, дзве пнеўматычныя вінтоўкі, паляўнічую стрэльбу, каля 300 патронаў і радыёстанцыі.
“Таксама ў доме знойдзеная скрыня з рэчывам расліннага паходжання, як мяркуецца, марыхуанай”, — сцвярджае Дзяржпагранкамітэт.
Пачалася даследчая праверка.
Ведамства нагадала, што за незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў прадугледжана крымінальная адказнасць — пазбаўленне волі на тэрмін да 7 гадоў, за нелегальны абарот наркотыкаў — да 5 гадоў.
- Грамадства, ПалітыкаДэмсілы абмеркавалі з нямецкімі дэпутатамі непрызнанне выбараў-2025, дапамогу беларусамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаСельгасвытворчасць у гадавым вымярэнні вырасла на 5,1% — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС спынілі больш за 33 тыс. спробаў нелегальнага пранікнення з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ Беларусі працягваюць павялічвацца сярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12–14 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- ЭканомікаБанкі за 12 месяцаў на чвэрць павялічылі прыбытак — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства