Беларускія і кітайскія вайскоўцы абмяняліся ў Мінску досведам фінансавага забеспячэння армій
15 кастрычніка, Позірк. Абмен досведам у галіне фінансавага забеспячэння ўзброеных сіл Беларусі і Кітая адбыўся 15 кастрычніка ў Мінску на сустрэчы памочніка міністра абароны — начальніка галоўнага фінансава-эканамічнага ўпраўлення Мінабароны Ігара Мажылоўскага і дэлегацыі фінупраўлення галоўнага ўпраўлення па тылу Цэнтральнага ваеннага савета (ЦВС) КНР.
Паводле інфармацыі беларускага ваеннага ведамства, бакі таксама абмеркавалі “новыя напрамкі ўзаемадзеяння і перспектывы іх развіцця”.
Кітайская дэлегацыя наведвае Мінск 14–17 кастрычніка.
Беларуска-кітайскае вайсковае супрацоўніцтва актывізавалася сёлета ўлетку. У чэрвені Кітай наведвала беларуская дэлегацыя на чале з камандуючым вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Андрэем Лук’яновічам. Яна была на прадпрыемствах ваенна-прамысловага комплексу і азнаёмілася з аб’ектамі вайсковай інфраструктуры КНР.
Кітайскія вайскоўцы ўзялі ўдзел у парадзе да 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, які прайшоў у Мінску 3 ліпеня.
6-8 ліпеня ў Мінску знаходзілася дэлегацыя ЦВС, якая абмяркоўвала ў беларускім абаронным ведамстве пытанні арганізацыі навучальнага працэсу пры падрыхтоўцы кадраў, а 11–13 ліпеня — дэлегацыя Аб’яднаных сіл матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Народна-вызваленчай арміі Кітая. 8–19 ліпеня пад Брэстам прайшла сумесная трэніроўка вайскоўцаў дзвюх краін.
Падчас наведвання Кітая напрыканцы жніўня беларускія вайскоўцы абмяркоўвалі з калегамі “парадак адбору, падрыхтоўкі і накіравання ваеннаслужачых і падраздзяленняў для ўдзелу ў міратворчай дзейнасці ААН”.
Міністр абароны Віктар Хрэнін удзельнічаў у 11-м Сяншаньскім форуме па пытаннях бяспекі, які праходзіў у верасні ў Пекіне.
17 жніўня 2023 года Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з тагачасным міністрам абароны КНР Лі Шанфу года заявіў, што вайсковая супраца дзвюх краін “ні ў якім разе не будзе скіраваная супраць трэціх краін”. “Нам гэта не трэба, нам трэба засцерагчы свае дзяржавы і свае народы”, — сказаў ён.
Адметна, што неўзабаве пасля вяртання з Беларусі Лі Шанфу перастаў з’яўляцца ў публічнай прасторы. У кастрычніку стала вядома, што ён адхілены ад пасады. У чэрвені 2024 года Камуністычная партыя Кітая абвясціла пра выключэнне былога военачальніка са сваіх шэрагаў за “дысцыплінарныя і прававыя парушэнні” — Лі Шанфу абвінавачаны ў атрыманні хабараў і подкупе іншых асоб.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+