Дагавор паміж Расіяй і Беларуссю аб стварэнні агульнага рынку электраэнергіі гатовы да падпісання — МЗС РФ
20 кастрычніка, Позірк. Расія і Беларусь падрыхтавалі да падпісання дагавор аб стварэнні аб’яднанага рынку электраэнергіі Саюзнай дзяржавы (СД), заявіў агенцтву “РІА Навіны” кіраўнік другога дэпартамента краін СНД МЗС РФ Аляксей Палішчук.
Паводле яго слоў, на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы ў Санкт-Пецярбургу 29 студзеня 2024 года “было канстатавана” выкананне ключавых палажэнняў Дагавора аб стварэнні СД на 2021–2023 гады. У іх лік, падкрэсліў Палішчук, уваходзіць і “фарміраванне аб’яднанага рынку электраэнергіі”.
“У цяперашні час гэтая праца працягваецца ўжо ў рамках “Асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржаве на 2024–2026 гады”, зацверджаных на згаданым пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета”, — сказаў прадстаўнік МЗС РФ.
Урады Расіі і Беларусі, дадаў ён, “ухвалілі план мерапрыемстваў, узгаднілі і падрыхтавалі да падпісання дагавор аб фарміраванні аб’яднанага рынку электраэнергіі Саюзнай дзяржавы”. “Чакаем яго прыняцця кіраўнікамі дзяржаў на адной з бліжэйшых сустрэч”, — паведаміў Палішчук.
29 ліпеня гэтага года прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін распарадзіўся падпісаць дагавор аб фарміраванні аб’яднанага рынку электраэнэргіі Саюзнай дзяржавы. У дакуменце пазначана, што Міністэрства энергетыкі на перамовах мае права ўносіць па ўзгадненні з Міністэрствам замежных спраў праўкі, якія “не маюць прынцыповага характару” ва ўхвалены ўрадам праект.
Пуцін лічыць мэтазгодным ажыццявіць падпісанне дамовы “на вышэйшым узроўні”.
20 ліпеня ўрад РФ ухваліў прадстаўлены Мінэнерга праект дамовы аб стварэнні аб’яднанага энергетычнага рынку Саюзнай дзяржавы.
29 студзеня ў Санкт-Пецярбургу на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета СД Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь і Расія “пакуль цалкам не вызначыліся па самых галоўных пытаннях — гэта датычыцца стварэння адзіных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў”. Паводле яго слоў, ён рэгулярна абмяркоўвае гэтыя пытанні з Пуціным.
Раней Лукашэнка адзначаў, што адзіны энергарынак — гэта адно з ключавых пытанняў, якое трэба ўрэгуляваць у адносінах Масквы і Мінска.
24 мая ў Мінску на сустрэчы з Пуціным Лукашэнка зноў заявіў аб неабходнасці канчатковага ўзгаднення ўмоў паставак расійскіх нафты і газу ў Беларусь.
“Мы абмяркоўваем гэта не першы год, і сёння Ўладзімір Уладзіміравіч прыняў адпаведнае рашэнне. Думаю, урады ў найбліжэйшыя дні ў гэтым рэчышчы дапрацуюць гэтыя пагадненні. Мы дэталёва разабралі ўсе нюансы”, — зазначыў Лукашэнка, не ўдаючыся ў падрабязнасці.
На нарадзе па міжнародных пытаннях 29 ліпеня ў Мінску Лукашэнка паведаміў, што на сустрэчы з Пуціным на Валааме (Рэспубліка Карэлія) у рамках візіту ў РФ 25–27 ліпеня абмяркоўваў новую формулу цэнаўтварэння на нафту, перадаплату за яе і ўтылізацыйны збор.
“Усе гэтыя пытанні мы абмеркавалі з прэзідэнтам Пуціным, — сказаў спікер. — Больш за тое, мы дамовіліся аб тым, што я сёння-заўтра (у залежнасці ад таго, як вы гэта падрыхтуеце) накірую яму пісьмовае пасланне, ліст, з выкладаннем сутнасці гэтых трох пытанняў”.
- ГрамадстваТакса за паскарэнне пераходу беларуска-польскай мяжы ў пікавыя дні студзеня дасягала 150 еўраМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 30 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаНацбанк: Стаўкі па рублёвых крэдытах знізіліся за год для банкаў і выраслі — для ІПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаТолькі свабодная нацыя можа супрацьстаяць пагрозам свайму суверэнітэту — спікер КР Мельнікава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаНа выбарах у Беларусі было больш за 90 "палітычна прадузятых назіральнікаў" — EPDEМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНекаторыя дзіцячыя аздараўленчыя лагеры карыстаюцца ажыятажным попытам — цэнтр па санаторным лячэнніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка790 беларускіх грамадзян адпачыла ў друскінінкайскім санаторыі Belorus у 2024 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаКолькасць замежнікаў, якія адпачылі ў санаторыях Беларусі, у 2024 годзе вырасла на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства