Мужчыны вучаць дзяцей і ўнукаў “быць карыснымі грамадству і дзяржаве” — Лукашэнка

21 кастрычніка, Позірк. “Надзейнай апорай і абярэгам дабрабыту моцнай беларускай сям’і” з’яўляецца “духоўнае адзінства, напоўненае любоўю бацькоўскага сэрца”, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 21 кастрычніка мужчын з Днём бацькі.
У гэтым свяце, як гаворыцца ў апублікаваным прэс-службай віншавальніка пасланні, “шчыльна пераплятаюцца высакароднасць мужчынскага характару і святасць бацькоўскага абавязку”.
На думку Лукашэнкі, менавіта з “імем і адказнай роляй бацькі” звязаныя “шчасце самых родных і блізкіх, іх поспехі і дасягненні, без якіх немагчыма ўявіць будучыню” Беларусі.
Ад мужчын, лічыць ён, дзеці і ўнукі пераймаюць “галоўныя жыццёвыя мудрасці, вучацца пераадольваць цяжкасці, прытрымлівацца выбранага шляху, быць карыснымі грамадству і дзяржаве, любіць і абараняць зямлю продкаў”.
Варта адзначыць, што ў віншавальніка, які так выказваецца пра сям’ю, трое дзяцей. Малодшы з іх — не ад законнай жонкі, з якой Лукашэнка даўно не жыве.
На 1 студзеня 2024 года ў Беларусі пражывала 3.302.700 мужчын ва ўзросце 18 гадоў і больш — на 10,3 тыс. менш, чым на пачатак 2023-га (3.313.000; -0,3%), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, апублікаваных да Дня бацькі.
Паводле даных статыстычнага ведамства, колькасць насельніцтва Беларусі на 1 студзеня 2024 года складала 9.155.978 чалавек. На пачатак 2023 года ў краіне жылі 9.200.617 чалавек. Такім чынам, за год колькасць жыхароў зменшылася на 44.639 (-0,49 працэнта).
Даныя Белстата, апублікаваныя да Дня маці (14 кастрычніка), сведчаць, што ў Беларусі змяншаецца колькасць жанчын, у тым ліку рэпрадуктыўнага ўзросту.
Калі на пачатак 2023 года ў краіне пражывала 4.059.900 жанчын ва ўзросце больш за 18 гадоў, то на пачатак 2024-га — 4.051.900 (змяншэнне колькасці на 8.000, або на 0,2%). Колькасць жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту (15–49 гадоў) скарацілася з 2.154.800 на пачатку 2022 года да 2.118.900 напрыканцы 2023-га.
Дзень бацькі быў заснаваны 9 чэрвеня 2022 года ўказам Аляксандра Лукашэнкі.
“Дата 21 кастрычніка была выбрана для святкавання Дня бацькі, бо ў Беларусі склалася шматгадовая традыцыя адзначаць 14 кастрычніка Дзень маці, і зараз з’явіцца магчымасць з 14 па 21 кастрычніка праводзіць бацькоўскі тыдзень. Рэалізацыя ў гэты перыяд адпаведных мерапрыемстваў будзе садзейнічаць далейшаму захаванню традыцыйных сямейных каштоўнасцей, падвысіць значнасць сямейнай палітыкі, якая праводзіцца дзяржавай”, — адзначала тады яго прэс-служба.
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- За час кіравання Лукашэнкі ў Беларусі знікла 1,6 тыс. населеных пунктаў — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Лукашэнка памыляецца, недаацэньваючы ЕўропуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла на 1,6 млрд рублёў — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ заключны дзень анамальна цёплага надвор'я тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя больш чым на 30 метэастанцыях (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, ПалітыкаЛукашэнка звязаў сваё "перавыбранне" з падтрымкай беларусамі "ўсходняга вектара"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+