Бацьку і сына з Украіны прыгаварылі да 20 гадоў зняволення — раней іх называлі “дыверсантамі СБУ”
23 кастрычніка, Позірк. У Гомельскім абласным судзе абвешчаны прыгавор па справе грамадзян Украіны, бацькі і сына Сяргея і Паўла Кабарчукоў, паведамляюць дзяржСМІ.
Яны прыгавораныя да аднолькавага тэрміну пазбаўлення волі — 20 гадоў.
Працэс пачаўся 26 верасня, усе пасяджэнні праходзілі ў закрытым рэжыме.
Мужчын прызналі вінаватымі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 289 (акт тэрарызму), ч. 4 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), ч. 3 арт. 3331 (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза або дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь моцнадзейных, атрутных, рэчываў, радыеактыўных матэрыялаў, агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, выбуховых прылад, зброі масавага паражэння або сродкаў яго дастаўкі, а таксама іншых відаў узбраення і ваеннай тэхнікі), 3581 (агентурная дзейнасць).
Таксама ім прызначаны штраф па 700 базавых велічынь (па 28.000 рублёў).
Сцвярджаецца, што ва ўкраінцаў былі канфіскаваныя мабільны тэлефон, міні-камера 4G, 4 тыс. долараў, пластычнае брызантнае рэчыва прамысловага вырабу тыпу ПВВ-7 на аснове гексагену масай 1157,68 г і 792,57 г, GPRS-трэкеры, 4G-мадэм, пераўтваральнік напружання са стабілізацыяй 5В, мікракамп’ютар, акумулятарныя батарэі, ключы ад аўтамабіля, выбуховае прыстасаванне фугаснага дзеяння з выканаўчым механізмам, пульт дыстанцыйнага кіравання, рэчавыя мяшкі, прыбор начнога бачання, ліхтар і інш.
Пра затрыманне Кабарчукоў у Лельчыцкім раёне (Гомельская вобласць) КДБ паведаміў 16 лютага 2024 года. Разам з імі, як заяўлялася, было затрыманы грамадзянін Беларусі, жыхар Брэста 1970 года нараджэння Віталь Уласюк. Пра прыгавор апошняму не паведамляецца.
Паводле звестак КДБ, у ноч на 15 лютага “было зафіксавана парушэнне групай грамадзян дзяржаўнай мяжы Беларусі з боку Украіны”, “у выніку правядзення пошукавых мерапрыемстваў асобныя з іх затрыманыя”.
“У затрыманых былі выяўленыя выбуховыя прылады і іншыя сродкі паражэння. Было прынятае рашэнне аб увядзенні рэжыму контртэрарыстычнай аперацыі на тэрыторыі Лельчыцкага раёна. Раён быў блакаваны. Была праведзеная чэкісцкая вайсковая аперацыя, у выніку якой у памежжы затрыманыя ўдзельнікі дыверсійна-выведвальнай групы, якая складаецца з грамадзян Украіны, Беларусі і іх памагатых”, — адзначылі ў КДБ.
Як сцвярджала ведамства, “выбуховыя прылады прызначаліся для здзяйснення тэрактаў перш за ўсё на тэрыторыі Расіі і Беларусі, а закід дыверсійна-разведвальнай групы ў Беларусь праз мяжу быў арганізаваны Службай бяспекі Украіны”, “выбуховыя прылады дыверсантам перадалі непасрэдна перад пераходам беларускай мяжы”.
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСамая ўплывовая канфесія — праваслаўе, самая веруючая вобласць — Брэсцкая, заяўляе ўпаўнаважаны па справах рэлігійМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаІнфляцыя можа "з’есці" дасягненні беларускай эканомікі — эксперт BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка