БДУ значна пагоршыў пазіцыю ў рэйтынгу Times Higher Education

24 кастрычніка, Позірк. У рэйтынгу Times Higher Education (THE), які штогод публікуе аднайменны брытанскі часопіс, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт апусціўся ў катэгорыю “1500+” лепшых універсітэтаў з групы “1201–1500”.
Іншыя айчынныя ВНУ — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт і Універсітэт грамадзянскай абароны МНС, а таксама медыцынскія ўніверсітэты ў Мінску, Гродне і Гомелі — не перадалі дастаткова інфармацыі для ацэнкі. У сувязі з гэтым іх не змясцілі ні ў адну катэгорыю.
Свой самы высокі вынік БДУ паказаў у 2018 годзе, трапіўшы ў катэгорыю “801–1000” лепшых ВНУ.
Першыя радкі ў рэйтынгу займаюць Оксфардскі ўніверсітэт (Вялікабрытанія) і амерыканскія Масачусецкі тэхналагічны інстытут і Гарвардскі ўніверсітэт.
Часопіс THE складае рэйтынг унівэрсытэтаў з 2004 году. ВНУ ацэньваюцца паводле ўсіх асноўных напрамкаў: выкладанне (навучальнае асяроддзе), даследчае асяроддзе (аб’ём, даход і рэпутацыя), якасць даследаванняў (вынікі даследаванняў), галіна (перадача ведаў), міжнародныя перспектывы (супрацоўнікі, студэнты і даследаванні).
Адметна, што на сайце БДУ размешчана састарэлая інфармацыя пра тое, што ў рэйтынгу THE ВНУ знаходзіцца на пазіцыі “1201–1500”.
Адзначаецца, што “паводле даных самых аўтарытэтных міжнародных рэйтынгавых агенцтваў БДУ ўваходзіць у 1% лепшых універсітэтаў свету, займаючы высокія пазіцыі сярод 30 тысяч устаноў вышэйшай адукацыі”.
Удзел у глабальных міжнародных рэйтынгах — адзін з напрамкаў стратэгічнага развіцця БДУ, падкрэслівае ВНУ.
БДУ з’яўляецца найбуйнейшым беларускім універсітэтам, у ім навучаюцца 24.576 студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і дактарантаў, з іх 4.768 — замежнікі. Ва ўніверсітэце 185 кафедраў і 16 факультэтаў, дзе працуе 2.670 выкладчыкаў, у тым ліку 304 дактары навук і 1.384 кандыдаты навук.
З 2020 года ў БДУ, як і ў іншых беларускіх ВНУ, не спыняюцца рэпрэсіі.
Паводле інфармацыі экс-выкладчыка БДУ Розы Турарбекавай, да восені 2023 года з БДУ з палітычных матываў было звольнена каля 100 дацэнтаў і прафесараў.
У справаздачы аб становішчы студэнцкай супольнасці, падрыхтаванай Асацыяцыяй беларускіх студэнтаў і Грамадскім Балонскім камітэтам, адзначаецца, што на пачатак 2022 года больш за 165 студэнтаў адлічана з розных беларускіх ВНУ з палітычных матываў, звыш 80 выкладчыкаў страціла працу за сваю палітычную пазіцыю, сотні студэнтаў і выкладчыкаў у вымушанай эміграцыі і не могуць вярнуцца дадому.
Студэнты зазнаюць крымінальны пераслед. Сярод самых гучных працэсаў — “справа студэнтаў”, у рамках якой 12 чалавек былі прыгавораныя да пазбаўлення волі на тэрмін ад двух да двух з паловай гадоў. Усіх іх праваабарончая супольнасць прызнавала палітычнымі вязнямі.
Сярод палітвязняў мінімум 24 чалавекі да затрымання з’яўляліся студэнтамі. Больш за ўсё палітвязняў сярод студэнтаў БДУ — 13.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка