Мінск 21:21

За дзевяць месяцаў 2024 года звольнена на 8,5% больш работнікаў, чым нанята — Белстат

Крыніца: 1prof.by

1 лістапада, Позірк. За студзень — верасень 2024 года ў Беларусі звольнена на 8,5% работнікаў больш, чым нанята — 536.718 супраць 494.774, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Сітуацыя ў разрэзе рэгіёнаў: Брэсцкая вобласць — звольнена на 9% больш (72.556 супраць 66.580), Віцебская — на 12,9% (59.231 супраць 52.448), Гомельская — на 10,2% (72.312 супраць 65.631), Гродзенская — на 9,2% (59.888 (54.827), Мінская — на 8,2% (93.438 супраць 86.327), Магілёўская — на 11,7% (55.798 супраць 49.949), Мінск — на 3,8% (123.495 супраць 119.012).

У студзені было звольнена на 4,9% больш, чым нанята (43.396 супраць 41.383), у студзені — лютым — на 2,3% (86.191 супраць 84.248), студзені — сакавіку — на 3,1% (134.492 супраць 130.402), студзені — красавіку — на 11,3% (200.611 супраць 180.196), студзені — траўні — на 14,9% (254.092 супраць 221.047), студзені — чэрвені — на 13,3% (317.182 супраць 279.859), студзені — ліпені — на 9,97% (390.013 супраць 354.640), студзені — жніўні — на 11,07% (481.500 супраць 433.500).

Узровень беспрацоўя, разлічаны ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднай арганізацыі працы (фактычнае беспрацоўе), у трэцім квартале 2024 года знізіўся на 0,5 адсоткавага пункта — да 2,9% (у тым жа квартале 2023-га — 3,4%), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Белстата паводле вынікаў выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак.

Беспрацоўнымі з’яўляюцца 3,2% мужчын (3,9%) і 2,6% жанчын (2,9%) працаздольнага ўзросту. У гарадах няма працы ў 2,9% гэтай катэгорыі жыхароў (3,4%), у сельскай мясцовасці — у 2,7% (3,5%).

Падзяліцца: