За мінулыя суткі на пажарах у Беларусі загінула тры чалавекі

24 снежня, Позірк. Тры чалавекі загінула на пажары ў Беларусі за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 23 снежня да 6:00 24 снежня), вынікае з аператыўнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Трагічны выпадак здарыўся раніцай 23 снежня ў жылым доме ў вёсцы Шыхаў (Жлобінскі раён Гомельскай вобласці). На пажары знойдзена загінулая гаспадыня 1948 года нараджэння.
У аграгарадку Слабада (Уздзенскі раён Мінскай вобласці) пасля поўдня адбыўся пажар у доме па вул. Зарэчнай. Ад агню загінуў гаспадар жылля (1959 г.н.), яго жонка атрымала апёкі і была шпіталізаваная.
У сярэдзіне ночы на 24 снежня на пажары ў жылым доме ў вёсцы Жмуроўка (Рэчыцкі раён Гомельскай вобласці) загінуў мужчына (1965 г.н.).
Прычыны здарэнняў і гібелі людзей высвятляюцца.
Ад пачатку года ў Беларусі адбылося 6.089 пажараў (5.603 за аналагічны перыяд 2023 года; +8,67%). Загінула 539 чалавек (491; +9,78%), у тым ліку 11 дзяцей (7; +57,1%); траўмавана — 605 (524; +15.46%).
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства



