Ціханоўская павіншавала Санду з перамогай на выбарах прэзідэнта Малдовы

4 лістапада, Позірк. Перамогай дэмакратыі і Еўропы назвала дэмакратычны лідар Беларусі Святлана Ціханоўская вынікі выбараў прэзідэнта Малдовы.
“Віншую вас з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Малдова. Ваша моцнае лідарства вядзе краіну да еўрапейскай будучыні. Народ Беларусі падзяляе тую ж прыхільнасць свабодзе і праву самому вызначаць свой лёс”, — напісала палітык у сваім “Х” (былы “Твітар”).
Другі тур прэзідэнцкіх выбараў прайшоў 3 лістапада. Паводле звестак Цэнтральнай выбарчай камісіі Малдовы на 9:30 па мінскім часе, дзейны кіраўнік дзяржавы Майя Санду пасля апрацоўкі 99,86% бюлетэняў набірае 55,41% галасоў, яе апанент Аляксандр Стаяногла — 44,59%. .
Санду ў першым туры 20 кастрычніка набрала 42,49% галасоў, Стаяногла — 25,95%.
У той жа дзень адбылося галасаванне на рэферэндуме за ўнясенне ў Канстытуцыю палажэння аб інтэграцыі краіны ў Еўрапейскі саюз.
У падтрымку ўступлення Малдовы ў ЕС выказалася 50,38% тых, хто прагаласаваў.
Ціханоўская наведвала Малдову 20–21 кастрычніка 2023 года на запрашэнне Санду. У кастрычніку 2022-га ў малдаўскім парламенце была створаная група “За дэмакратычную Беларусь”.
Паліцыя Малдовы расследуе факты арганізаванай дастаўкі электарата ў Мінск для галасавання на выбарах

- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы за 2025 год падаражэлі на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 12 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаДа 2030 года плануецца павялічыць тэмпы рэканструкцыі электрасетак больш чым у 1,5 раза — міністр энергетыкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУпершыню за восем гадоў у Беларусі чакаюцца 30-градусныя маразы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка

