Кандыдат на пасаду прэм’ера Літвы: Штучныя абмежаванні ў дачыненні да беларусаў нелагічныя
8 лістапада, Позірк. “Штучныя абмежаванні ў дачыненні да беларусаў — няўстойлівыя і нелагічныя”, — заявіў у каментарыі “Цяперашняму часу” Гінтаўтас Палуцкас, кандыдат на пасаду прэм’ер-міністра Літвы ад Сацыял-дэмакратычнай партыі, якая перамагла на выбарах.
Да такіх абмежаванняў палітык аднёс “забароны вяртацца на радзіму або бачыцца са сваякамі”.
“Мы бачым прыклад Польшчы, дзе падобных абмежаванняў няма, і, зыходзячы з гэтага, мяркуем, што такую палітыку маглі б праводзіць і ў Літве”, — падкрэсліў Палуцкас.
“Я нагадаю, што беларусаў мы, як дзяржава, запрасілі самі. Запрасілі, імкнучыся стварыць для іх дэмакратычныя і бяспечныя ўмовы для жыцця, працы і адкрыцця бізнесу, пасля таго як спадар Лукашэнка ў чарговы раз — у двукоссі — “перамог на выбарах” у Беларусі”, — сказаў ён.
Характарызуючы грамадзян Беларусі, якія пражываюць у Літве, Палуцкас адзначыў, што ў яго “язык не павернецца” казаць, быццам яны “робяць нешта дрэннае”.
“Яны сапраўды ўносяць свой уклад у нашу эканоміку, з’яўляюцца ўдзельнікамі рынку працы. Ніхто з іх не стаіць на біржы працы з працягнутай рукой, просячы сацыяльную дапамогу”, — заявіў палітык.
У Літве ў дачыненні да грамадзян Беларусі дзейнічае шэраг абмежаванняў: на ўезд у краіну аўтамабіляў з беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі, увоз прадуктаў харчавання і інш.Таксама пачасціліся выпадкі пазбаўлення ВНЖ па меркаваннях “нацыянальнай бяспекі”.
Другі тур выбараў у Сейм Літвы адбыўся 27 кастрычніка. Сацыял-дэмакратычная партыя, якая раней знаходзілася ў апазіцыі, па выніках цяперашняй электаральнай кампаніі абышла ўсіх сваіх апанентаў і атрымала 52 з 141 мандата (у мінулым скліканні — 14). На другім месцы аказаўся лідар кіроўнай кааліцыі мінулага склікання — партыя “Саюз Айчыны — Хрысціянскія дэмакраты Літвы”, гэтая палітычная сіла атрымала 28 крэслаў. На трэцім месцы аказалася партыя “Зара Нёмана”, у якой 20 крэслаў.
У новае скліканне Сейма таксама прайшлі прадстаўнікі партый “Саюз дэмакратаў “У імя Літвы” (14 мандатаў), “Рух лібералаў” (12), “Саюз сялян і зялёных Літвы” (8), “Выбарчая акцыя палякаў Літвы — Саюз хрысціянскіх сем’яў” (3), “Нацыянальнае аб’яднанне” (1), “Свабода і справядлівасць” (1), а таксама незалежныя кандыдаты (2).
8 лістапада стала вядома, што сацыял-дэмакраты, “Зара Нёмана” і “Саюз дэмакратаў “У імя Літвы” дамовіліся аб стварэнні кіруючай кааліцыі.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі Літва стала адной з асноўных краін, у якую тысячы беларусаў пераехалі, ратуючыся ад рэпрэсій. У Вільнюсе размешчаны Офіс беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай.
Ціханоўская спадзяецца на супрацу з сацыял-дэмакратамі, якія перамаглі на выбарах у Літве
- Грамадства, ПалітыкаУ Саўміне заклапаціліся сістэматычным невыкарыстаннем сродкаў, выдзеленых на ліквідацыю наступстваў чарнобыльскай аварыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаКДК паскардзіўся Лукашэнку і Караніку на безгаспадарчасць у Іўеўскім раёне, якім кіруе былы ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка