Ціханоўская спадзяецца на супрацу з сацыял-дэмакратамі, якія перамаглі на выбарах у Літве

28 кастрычніка, Позірк. З “высокімі вынікамі” павіншавала Сацыял-дэмакратычную партыю, якая перамагла на парламенцкіх выбарах у Літве, і яе лідара Вілію Блінкявічуце кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская.
“Літва — сапраўдны сябар і бяспечны прытулак для беларусаў у выгнанні”, — напісала на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х беларускі палітык. Яна выказала надзею на працяг “шчыльнай супрацы ў імя свабоды і бяспекі”.
Другі тур выбараў у Сейм Літвы адбыўся 27 кастрычніка. Сацыял-дэмакратычная партыя, якая раней знаходзілася ў апазіцыі, па выніках цяперашняй электаральнай кампаніі абыйшла ўсіх сваіх апанентаў і атрымала 52 са 141 мандата (у мінулым скліканні — 14). На другім месцы апынуўся лідар кіруючай кааліцыі мінулага склікання — партыя “Саюз Айчыны — Хрысціянскія дэмакраты Літвы”, гэтая палітычная сіла атрымала 28 крэслаў. На трэцім месцы апынулася партыя “Зара Нёмана”, у якой 20 крэслаў.
У новае скліканне Сейма таксама прайшлі прадстаўнікі партый “Саюз дэмакратаў “У імя Літвы“ (14 мандатаў), “Рух лібералаў” (12), “Саюз сялян і зялёных Літвы” (8), “Выбарчая акцыя палякаў Літвы — Саюз хрысціянскіх сем’яў” (3), “Нацыянальнае аб’яднанне” (1), “Свабода і справядлівасць” (1), а таксама незалежныя кандыдаты (2).
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі Літва стала адной з асноўных краін, у якую тысячы беларусаў пераехалі, ратуючыся ад рэпрэсій. У Вільнюсе месціцца Офіс Святланы Ціханоўскай.

- Грамадства, ПалітыкаІдэолагі Лукашэнкі, які мае пазашлюбнага сына, назвалі "разлажэннем маральных асноў" грамадзянскія і гасцявыя шлюбыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках верасня прамвытворчасць скарацілася на 0,8% — год таму быў рост на 6,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаШосты месяц запар у Беларусі фіксуецца запаволенне росту рознічнага тавараабароту (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў 2025 года грузаперавозкі знізіліся амаль на 3,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства