Лябедзька абмеркаваў з віцэ-спікерам Сената Польшчы папраўкі ў заканадаўства для “палягчэння інтэграцыі беларусаў”
10 лістапада, Позірк. Унясенне змяненняў у заканадаўства Польшчы для “палягчэння інтэграцыі беларусаў” абмеркавалі на сустрэчы ў Вільнюсе дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька і віцэ-спікер польскага Сената Міхал Каміньскі.
Сустрэча прайшла на палях форуму “Будучыня дэмакратыі”, паведаміў 10 лістапада “Парламенцкі канал”.
Адзначаецца, што палітыкі таксама абмеркавалі запланаваныя на студзень 2025 года слуханні па Беларусі на пасяджэнні камітэта па міжнародных пытаннях Сейма Літвы і правядзенне ў наступным годзе ў Польшчы сустрэчы прадстаўнікоў парламенцкіх груп “За дэмакратычную Беларусь”.
Іншымі тэмамі перамоваў былі “запуск праекта стажыровак для маладых беларусаў у Сенаце Польшчы ў наступным годзе”, падрыхтоўка праекта пагаднення аб супрацоўніцтве дэмсіл і верхняй палаты польскага парламента, “кааперацыя па супрацоўніцтве з Кангрэсам ЗША”.
Акрамя гэтага, у паведамленні гаворыцца аб планаванай сустрэчы Каміньскага з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Познані і Шчэцыне.
У форуме “Будучыня дэмакратыі” прымала ўдзел Ціханоўская.
Форум праходзіў у Вільнюсе 7–8 лістапада, быў арганізаваны МЗС Літвы. У ім удзельнічалі літоўскія палітыкі і дыпламаты, грамадскія дзеячы, праваабаронцы, прадстаўнікі Еўрасаюза і Польшчы.
Беларусы змогуць прайсці стажыроўку ў Сенаце Польшчы — Лябедзька
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца ў Эстоніі з кіраўнікамі МЗС, МУС, парламентаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду лістапада краіны ЕС спынілі на чвэрць менш спроб нелегальнага пранікнення з Беларусі, чым за першыя 10 дзён кастрычнікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка