Ціханоўская выступіць з лекцыяй у Тартускім універсітэце

12 лістапада, Позірк. З лекцыяй у Тартускім універсітэце (Эстонія) выступіць 18 лістапада беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, паведамляе партал err.ee.
Тэма лекцыі — “Беларусь пасля 2020 года: Дыктатура супраць еўрапейскай будучыні”.
Адзначаецца, што Ціханоўская закране такія аспекты, як бягучая сітуацыя ў Беларусі, палітычныя рэпрэсіі пасля выбараў 2020 года, роля Аляксандра Лукашэнкі ў вайне Расіі супраць Украіны, еўрапейскія перспектывы для Беларусі і падтрымка Захадам беларускага дэмакратычнага руху.
Партал адзначае, што Ціханоўская “стала сімвалам мірнай барацьбы за дэмакратыю і моцнага жаночага лідарства” і з’яўляецца лаўрэатам шэрагу прэмій.
Лекцыю прадставіць доктар Шпенд Курсані, выкладчык міжнародных адносін Інстытута палітычных даследаванняў імя Ёхана Скайтэ Тартускага ўніверсітэта. Мадэраваць дыскусію пасля лекцыі будзе прафесар рэгіянальных палітычных даследаванняў таго ж інстытута Андрэй Макарычаў.
Лекцыя будзе праходзіць на англійскай мове і адкрытая для ўсіх жадаючых.
У лютым 2023 года паведамлялася, што ўпаўнаважаны Офіса Ціханоўскай Віталь Малчанаў у Эстоніі правёў сустрэчу з прадстаўнікамі Тартускага ўніверсітэта, у рамках якой былі абмеркаваныя пытанні супрацоўніцтва паміж бакамі. Падчас сустрэчы прадстаўнікі ўніверсітэта выказалі давер да дэмакратычнай супольнасці Беларусі і пацвердзілі, што ўніверсітэт зноў пачынае прымаць студэнтаў з Беларусі. Былі таксама абмеркаваныя візавыя пытанні і магчымасці для студэнтаў, якія жадаюць працягнуць адукацыю ў Тартускім універсітэце.
Адзначалася таксама, што прадстаўнікі Тартускага ўніверсітэта і офіса Ціханоўскай дамовіліся аб далейшым супрацоўніцтве ў сферы анлайн-навучання, спецыяльных праектах і стыпендыяльных праграмах для грамадзян Беларусі.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЧатыры банкі абвясцілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаКолькасць людзей у няволі дрэнна ўплывае на дэмаграфічную сітуацыю, наяўнасць палітвязняў моцна шкодзіць — ЛьвоўскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваТыднёвая забарона на аборты — непрыдатны інструмент, каб людзі хацелі нараджаць у Беларусі, лічыць псіхолаг ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка