Ціханоўская падзякавала Іспаніі за павелічэнне колькасці віз, якія выдаюцца беларусам
12 лістапада, Позірк. Падзяку за павелічэнне колькасці доўгатэрміновых шэнгенскіх віз, якія выдаюцца беларусам, выказала Святлана Ціханоўская на сустрэчы з дзяржсакратаром Гішпаніі ў справах ЕС Фернанда Марыяна Сампедра Маркасам, які наведваў Літву. Пра гэта паведаміла прэс-служба беларускага палітыка, адзначыўшы, што сустрэча адбылася 11 лістапада ў амбасадзе Іспаніі ў Вільнюсе.
Суразмоўцы абмеркавалі “доўгатэрміновую стратэгію еўрапеізацыі Беларусі і інфармацыйную кампанію для Беларусі аб Еўрапейскім саюзе”. Было падкрэслена, што Іспанія ўжо праклала шлях для беларускіх дэмакратычных сіл на еўрапейскім кірунку, стаўшы першай краінай, якая запрасіла Ціханоўскую на саміт Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Гранадзе ў кастрычніку 2023 года.
Дэмлідар яшчэ раз падзякавала за гэта прэм’ер-міністру Іспаніі Педра Санчасу, а таксама выказала ўдзячнасць амбасадару гэтай краіны ў Літве Ньевес Бланка за працу з дэмакратычнай Беларуссю.
Падчас сустрэчы, паводле інфармацыі прэс-службы Ціханоўскай, таксама абмеркаваныя пытанні “непрызнання псеўдавыбараў Лукашэнкі ў 2025 годзе”; легалізацыі беларускай дыяспары ў Іспаніі, у прыватнасці пытанне пашпартоў, выдачы відаў на жыхарства, вырашэнне сітуацыі з патрабаваннем падаць дакументы, за якімі неабходна ехаць у Беларусь; правядзення сумесных мерапрыемстваў у Мадрыдзе з удзелам беларускіх дэмакратычных сіл; неабходнасці ўзмацнення ціску на рэжым Лукашэнкі і ініцыявання спецыяльнага пакета санкцый за парушэнні правоў чалавека ў Беларусі.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва надала статус уцекача чатыром грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС паводле росту цэн на прадукцыю горназдабыўной прамысловасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 10 месяцаў 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2019 па 2025 год колькасць работнікаў сельгасарганізацый скарацілася больш як на 18% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада Латвія і Літва зафіксавалі амаль 400 спробаў пранікнення мігрантаў з Беларусі, на польскай мяжы спакойнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі заявілі аб тавараабароце 300 млн долараў з В'етнамам у 2025 годзе, звесткі мытні СРВ — у 3,8 раза меншМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



