Мінск 10:43

Па факце смяротнай аварыі ў Старадарожскім раёне распачатая крымінальная справа

Фота: прэс-служба СК

14 лістапада, Позірк. Па факце аварыі, якая здарылася ранкам 14 лістапада ў Старадарожскім раёне (Мінская вобласць), распачатая крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 317 КК (парушэнне ПДР або эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое з неасцярожнасці прывяло да смерці дзвюх ці больш асоб), паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

СК пэўным чынам дэталізаваў карціну, раней прадстаўленую Міністэрствам унутраных спраў.

Паводле інфармацыі камітэта, ДТЗ здарылася на 292-м кіламетры аўтадарогі Р-43 (мяжа РФ — Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы). МУС раней заяўляла пра 291-ы кіламетр гэтай трасы, пазначала блізкасць да вёскі Новыя Дарогі.

Мікрааўтобус “Мэрсэдэс Спрынтар” пад кіраваннем 21-гадовага кіроўцы рухаўся ў бок Бабруйска. Згодна з папярэдняй інфармацыяй, малады чалавек вывеў аўтамабіль на сустрэчную паласу, дзе адбылося лабавое сутыкненне з грузавіком “Мэрсэдэс”, за стырном якога быў 54-гадовы кіроўца.

Абодва кіроўцы і 19-гадовая пасажырка мікрааўтобуса загінулі на месцы ад атрыманых траўмаў.

“На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, супрацоўнікі абласнога ўпраўлення і цэнтральнага апарата. Следчыя ва ўзаемадзеянні з крыміналістамі УСК і экспертамі ДКСЭ, а таксама супрацоўнікамі ДАІ фіксуюць слядавую карціну, вымаюць значныя для следства прадметы, дапытваюцца сведкі”, — гаворыцца ў паведамленні.

У Старадарожскім раёне мікрааўтобус сутыкнуўся з грузавіком — трое загінулых

14 кастрычніка, Позірк. Смяротная аўтамабільная аварыя здарылася каля 7 гадзін раніцы 14 кастрычніка ў Старадарожскім раёне (Мінская вобласць), паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў. Згодна з папярэдняй інфармацыяй ведамства, ля вёскі Новыя Дарогі, на 291-м кіламетры трасы Р-43 (мяжа РФ — …
Падзяліцца: