Экс-міністр абароны Жадобін: Выбары будуць ускладнены

14 лістапада, Позірк. “У нас з вамі наперадзе на бліжэйшыя пяць гадоў самая галоўная палітычная падзея — выбары кіраўніка дзяржавы, якія будуць ускладнены: будуць спрабаваць з боку ўмяшацца ў нашы ўнутраныя справы”, — заявіў экс-міністр абароны Юрый Жадобін на аператыўным зборы каманднага складу Узброеных сіл 14 лістапада ў Мінску, куды ён запрошаны з нагоды свайго 70-годдзя.
У сувязі з выбарамі ваенным “чакаецца нялёгкі час”, лічыць Жадобін.
Паводле прэс-службы Мінабароны, ён пажадаў каманднаму складу ВС “упэўненасці ў сваіх сілах, упэўненасці ў кіраўніку дзяржавы, упэўненасці ў правільнасці прымаемых рашэнняў”.
Сёмыя прэзідэнцкія выбары адбудуцца 26 студзеня 2025 года.
Папярэднія прайшлі 9 жніўня 2020-га і выклікалі хвалю масавых пратэстаў, на якія ўлады адказалі небывалымі па маштабе рэпрэсіямі, якія працягваліся дагэтуль.
Для падаўлення пратэстаў у тым ліку выкарыстоўваліся Узброеныя сілы. Ад дзеянняў Сіл спецыяльных аперацый у Брэсце загінуў Генадзь Шутаў.
Ураджэнец украінскага Днепрапятроўска (Днепр) Жадобін узначальваў Мінабароны ў 2009–2014 гадах. Раней быў камандуючым Унутранымі войскамі МУС, кіраўніком службы бяспекі Аляксандра Лукашэнкі, дзяржсакратаром Савета бяспекі і кіраўніком КДБ.
Кіраўнік ССА спадзяецца, што "гэтыя выбары будуць адбывацца спакойна"

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС перавысіла 10 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаДоўг расійскіх контрагентаў перад прадпрыемствамі Беларусі на 16,7% большы, чым беларускіх — перад расійскіміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія 25 гадоў захваральнасць на гепатыты ў Беларусі знізілася ў 2,5 раза — санслужбаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПрадукцыйнасць працы за пяць месяцаў вырасла на 0,6%, а рэальны заробак — на 7,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў колькасць стратных арганізацый у гадавым вымярэнні павялічылася на 26%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
