Сістэма апавяшчэння насельніцтва 13–15 кастрычніка правяраецца адразу ў чатырох абласцях Беларусі

13 кастрычніка, Позірк. З 13 па 15 кастрычніка сістэма апавяшчэння насельніцтва — у тым ліку з дапамогай электрасірэн — правяраецца адразу ў чатырох з шасці абласцей Беларусі, вынікае з паведамленняў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Паводле інфармацыі ведамства, на перыяд з 12 да 13 гадзін 13 кастрычніка была запланаваная праверка сістэмы апавяшчэння ў Брэсцкай вобласці.
На 13–15 кастрычніка аналагічная праверка запланаваная на тэрыторыі Гомельскай вобласці, на 14 кастрычніка (з 9 да 13 гадзін) — Мінскай, на 15 кастрычніка (з 9 да 12 гадзін) — Магілёўскай.
МНС адзначыла, што праверка неабходная “для ацэнкі працаздольнасці абсталявання і забеспячэння гатоўнасці сістэмы да экстранага выкарыстання”.
“Гэта важная частка сістэмы грамадзянскай абароны. Рэгулярныя тэсты дазваляюць пераканацца, што сігнал апавяшчэння дасягне адрасатаў у патрэбны момант”, — падкрэсліла ведамства.
Паводле інфармацыі МНС, у рамках праверкі ў Гомельскай вобласці 15 кастрычніка пройдзе апрабацыю сістэма апавяшчэння насельніцтва праз каналы Cell Broadcast. Адзначаецца, што гэта тэхналогія папярэджання, якая пры ўзнікненні небяспекі прымушае вялікую колькасць тэлефонаў выдаваць гучны сігнал, што прыцягвае ўвагу.
Экстранае паведамленне Cell Broadcast — у адрозненне ад SMS — дасягае ўсіх смартфонаў у зоне абслугоўвання выбраных базавых станцый “за лічаныя секунды”, адлюстроўваецца на экране тэлефона паверх іншых праграм. Пры больш высокім узроўні пагрозы апавяшчэнне можа суправаджацца папераджальным гукам, нават калі тэлефон карыстальніка знаходзіцца ў бязгучным рэжыме.
Cell Broadcast працуе нават пры перагрузцы мабільнай сеткі. Зону апавяшчэння можна задаваць дакладна.
Згодна з праведзеным “Позіркам” маніторынгам паведамленняў МНС, Брэсцкая вобласць, якая мяжуе з Украінай, дзе ідзе вайна, і Польшчай, застаецца лідарам паводле колькасці праверак сістэмы апавяшчэння сёлета. Там трывожны сігнал выпрабоўвалі 13 і 27 студзеня, 10 і 24 лютага, 10 і 24 сакавіка, 14 і 28 красавіка, 12 і 26 траўня, 9 чэрвеня, 14 і 28 ліпеня, 11 і 25 жніўня, 9 і 22 верасня, 13 кастрычніка.
У Гомельскай вобласці, якая мяжуе з Украінай і Расіяй, апошні раз сістэма праходзіла кантроль 24 верасня. Да гэтага праверкі праводзіліся 22 студзеня, 26 лютага, 19 сакавіка, 16 красавіка, 28 траўня, 18 чэрвеня, 16 ліпеня і 20 жніўня.
У астатніх рэгіёнах сістэма выпрабоўваецца значна радзей. 26 сакавіка была праведзеная агульнарэспубліканская праверка.
У Беларусі фіксуюцца выпадкі залёту і падзення дронаў, аднак інфармацыі пра тое, што пры гэтым актывуецца сістэма апавяшчэння, няма.
Мінскі рэжым падтрымлівае Расію ў яе вайне супраць Украіны, якая пачалася ў тым ліку з беларускай тэрыторыі 24 лютага 2022 года.


- ЭканомікаУ васьмі банках новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі амаль 4 тыс. аптэк, каля паловы — дзяржаўныяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі за восем месяцаў вырасла ў 1,8 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольшасць моладзі, імаверна, не ведае пра існаванне смяротнага пакарання ў Беларусі — прадстаўнік РАДАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДля рэжыму Лукашэнкі смяротнае пакаранне ніколі не было пытаннем права, яно было прадметам палітычнага гандлю — юрыстМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя гады незалежнасці Беларусі сфера выкарыстання смяротнага пакарання звужалася, але ўсё змянілася пасля 2020 года — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

