Два месяцы запар запавольваецца рост рэальных даходаў насельніцтва — Белстат

15 лістапада, Позірк. Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва (даходы з улікам інфляцыі) у студзені — верасні 2024 года павялічыліся на 9,4% (месяц таму — 9,7%, два — 9,9%) у параўнанні з аналагічным перыядам 2023-га, вынікае з паведамлення Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы займае 65,6%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 7,8%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі ды інш.) — 21,9%, даходы ад уласнасці ды іншыя даходы — 7,8%. Усе долі за месяц не змяніліся.
Паводле даных Белстата, у 2023 годзе рэальныя даходы выраслі на 6,3% (пры плане ўладаў 4,1%), у 2022 годзе было адзначана скарачэнне на 3,6% (пры плане павялічыць іх на 2%).
Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў верасні 2024 года склаў 2.313,9 рубля — на 27,3 менш (-1,2%), чым у жніўні (2.341,2).
Паводле даных Белстата, спажывецкія цэны ў кастрычніку 2024 года выраслі на 0,5%, ад пачатку года — на 4,3%, за 12 месяцаў (кастрычнік да кастрычніка) — на 5,9%.
Згодна з важнейшымі прагнознымі (дэ-факта планавымі) параметрамі развіцця краіны на 2024 год, рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва павінны вырасці на 3,5%.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаБельская назвала групу экспертаў па правах чалавека ў Беларусі "безадказнай структурай"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча мадэрнізавала сістэму аховы мяжы з Беларуссю для выяўлення лятучых аб'ектаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулы дзень суседнія краіны ЕС зафіксавалі 10 спробаў незаконнага пераходу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка


