Лукашэнка зазывае латвійцаў у Беларусь
18 лістапада, Позірк. “Прызначэннем народаў” Беларусі і Латвіі “адвеку было жыць у міры і згодзе”, беларусы дагэтуль “выпрабоўваюць сапраўдную сімпатыю да суседзяў” з гэтай балтыйскай дзяржавы, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 18 лістапада латвійцаў з Днём абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі.
“У сучасных няпростых абставінах нам вельмі прыемна, што тыя з вас, хто хоць раз наведаў Беларусь, назаўжды захавалі ў памяці і ў сэрцы, акрамя вобразаў жывапісных пейзажаў, дагледжаных палёў і прыведзеных у парадак лугоў, бяспечных і ўтульных гарадоў, пасёлкаў і вёсак, шчырасць і руплівасць беларусаў, гатоўнасць прыйсці на дапамогу і дараваць, праявіць разуменне і спачуванне да кожнага чалавека незалежна ад расы, веравызнання, нацыянальнасці”, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка.
Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь “адчыніла для жыхароў Латвіі і ў цэлым для ўсіх людзей добрай волі свае дзверы і запрашае, нягледзячы ні на што, беражліва захоўваць звычайныя чалавечыя сувязі”. Паводле яго слоў, гэта “тая каштоўнасць, якая можа выратаваць свет”.
“Будзем вельмі рады вітаць вас у Беларусі!” — запрасіў ён балтыйскіх суседзяў.
Латвія, будучы часткай Еўрапейскага саюза, не прызнае Лукашэнку легітымным прэзідэнтам Беларусі. Еўрасаюз увёў у дачыненні да прадстаўнікоў яго рэжыму санкцыі.
У сваю чаргу ўрад Беларусі летась увесну зацвердзіў пералік “замежных дзяржаў, якія здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да беларускіх юрыдычных і (або) фізічных асоб”, у які ўваходзяць усе краіны ЕС.
З 15 красавіка 2022 года для жыхароў Латвіі дзейнічае бязвізавы рэжым наведвання Беларусі. З таго часу і да 11 лістапада гэтага года, паводле даных Дзяржпагранкамітэта, латвійскія грамадзяне і неграмадзяне скарысталіся гэтым правам каля 313 тыс. разоў.
Варта адзначыць, што ўлады суседніх еўрапейскіх дзяржаў неаднаразова заклікалі сваіх грамадзян не наведваць Беларусь з меркаванняў бяспекі. Напрыканцы кастрычніка МЗС Латвіі заявіў, што мае інфармацыю пра 26 арыштаваных у Беларусі суайчыннікаў.
З вясны 2021 года Латвія, як і Літва з Польшчай, зазнае міграцыйны крызіс на мяжы з Беларуссю, які, на думку ўладаў згаданых дзяржаў, арганізаваны рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Толькі з пачатку 2024 года латвійскія памежнікі прадухілілі 5,2 тыс. спробаў мігрантаў (у асноўным з афрыканскіх, азіяцкіх, блізкаўсходніх краін) нелегальна трапіць у ЕС з беларускай тэрыторыі.
Летась 19 верасня праз узрослую плынь нелегальных мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрыла і забарыкадавала пункт пропуску Сілене (Урбаны).
Латвія абвясціла ў вышук прарасійскага журналіста Аляксеева, які ўцёк у Беларусь
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаПродажы бензіну насельніцтву за пяць гадоў знізіліся на 10,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаВыручка ад экспарту сельгаспрадукцыі ў 2024 годзе чакаецца менш, чым патрабаваў ЛукашэнкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБез уліку дэнамінацый курс долара ў Беларусі дасягнуў 338 млн рублёў — рэкорд сярод былых рэспублік СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першай палове лістапада актыўнасць мігрантаў на мяжы з ЕС знізілася больш чым на 60% у параўнанні з тым жа перыядам 2023 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа адзін дзень Мінгарсуд разгледзіць пяць пазоваў аб ліквідацыі спартыўных арганізацыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУлады хочуць ліквідаваць стралковую арганізацыю, заснаваную пры падтрымцы экс-кіраўніка Службы бяспекі ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаТаццяна Шчытцова: Мірны пратэст 2020 года мае філасофскае значэннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+