За два тыдні ў рамках 91 палітычна матываванай крымінальнай справы асуджана 113 чалавек — “Вясна”
18 лістапада, Позірк. За няпоўныя два тыдні, з 4 па 16 лістапада, у рамках 91 палітычна матываванай крымінальнай справы асуджана 113 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
У разбіральніцтвы па “палітычных” справах у гэты перыяд было ўцягнута 64 суддзі. Сама меней 10 судовых працэсаў прайшло ў закрытым рэжыме.
Паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе асудзілі 37 чалавек.
Паводле дыфамацыйных артыкулаў асудзілі 59 чалавек, у тым ліку 13 — за каментарыі пра Аляксандра Лукашэнку. Звычайна іх трактуюць як “абраза прэзідэнта” і заводзяць крымінальныя справы паводле арт. 368. Па 10 чалавек асудзілі паводле арт. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады). За “распальванне іншай сацыяльнай варожасці” судзілі сама меней 26 чалавек (арт. 130).
За “здраду дзяржаве” (арт. 356) за гэты час судзілі 10 чалавек.
“Вясна” падкрэслівае, што пасля падзей 2020 года ў Беларусі “працягваецца беспрэцэдэнтная хваля рэпрэсій”. “Беларусаў дагэтуль працягваюць пераследваць за падзеі чатырохгадовай даўніны: пазбаўляюць волі за ўдзел у акцыях пратэсту, за публічнае выказванне нязгоды з дзеяннямі ўладаў і іншую палітычную актыўнасць. Перад сёмымі прэзідэнцкімі выбарамі хваля рэпрэсій узмацнілася: па ўсёй краіне ладзяцца вобшукі і затрыманні”, — адзначаюць праваабаронцы.
Раней яны канстатавалі, што прэвентыўная “зачыстка” актывістаў адбываецца перад выбарамі, а рэальны маштаб пераследаў у Беларусі можа быць значна большым, “праваабаронцы не валодаюць усімі звесткамі пра рэпрэсіі”.
Сёмыя выбары прэзідэнта прызначаныя на 26 студзеня 2025 года. У дзень, калі Палата прадстаўнікоў прыняла адпаведнае рашэнне, 23 кастрычніка, Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што возьме ў іх удзел.
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаКДК паскардзіўся Лукашэнку і Караніку на безгаспадарчасць у Іўеўскім раёне, якім кіруе былы ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+