У Мінску міліцыя страляла ў скандаліста з нажамі
18 лістапада, Позірк. Пры затрыманні жыхара Мінска міліцыя выкарыстала агнястрэльную зброю, паведаміла 18 лістапада прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле інфармацыі ведамства, на лінію 102 паступіла паведамленне пра тое, што “ў кватэры дома па вуліцы Халмагорскай мужчына, які знаходзіцца ў гасцях, скандаліць, ламае дзверы і кідаецца на дзяўчыну”.
Супрацоўнікі Партызанскага РУУС, якія прыбылі на месца, знайшлі мужчыну з двума нажамі. Міліцыянты заклікалі яго супакоіцца і запатрабавалі кінуць зброю на падлогу.
“Неаднаразовыя законныя патрабаванні праваахоўнікаў ён праігнараваў і, размахваючы нажамі, накіраваўся ў іх бок, прадстаўляючы рэальную пагрозу жыццю і здароўю, — паведамляе МУС. — Супрацоўнікі папярэдзілі пра выкарыстанне табельнай зброі, аднак апошні працягнуў рух. Міліцыянт зрабіў стрэлы па нагах. Мужчыну аказалі першую дапамогу і перадалі медыкам”.
Паводле звестак ведамства, затрыманы — 31-гадовы жыхар сталіцы, якога раней неаднаразова судзілі, у тым ліку за хуліганства і незаконнае абарачэнне наркотыкаў. Сцвярджаецца, што ён таксама прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці за з’яўленне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане.
Мяркуючы з паведамленняў прэс-службы МУС, міліцыя пачала рэгулярна выкарыстоўваць зброю пры затрыманні.
20 кастрычніка ведамства паведаміла, што зброя выкарыстоўвалася пры затрыманні жыхара Івацэвіцкага раёна (Брэсцкая вобласць).
У жніўні паведамлялася пра смерць ад атрыманых пры затрыманні раненняў Аляксандра Ліпскага, які падазраўся ў здзяйсненні забойства. Мужчына, якога сілавікі выявілі ў кватэры бацькі, як сцвярджалася, учыніў супраціў і быў “ліквідаваны”.
Агнястрэльная зброя выкарыстоўвалася пры затрыманні мужчыны 12 ліпеня 2024 года ў Мінску.
Напрыканцы чэрвеня ў Буда-Кашалёве (Гомельская вобласць) супрацоўнікі МУС з выкарыстаннем зброі затрымалі 62-гадовага мясцовага жыхара. Сцвярджалася, што мужчына “кідаўся з нажом на навакольных”. З раненнем у правую нагу затрыманага даставілі ў бальніцу.
У сярэдзіне красавіка міліцыянт страляў у 59-гадовага жыхара вёскі Малыя Бортнікі (Бабруйскі раён Магілёўскай вобласці), які пагражаў касой.
У студзені было два затрыманні са стралянінай — у Клічаве (Магілёўская вобласць) і Гродне.
19 лістапада 2023 года жыхар вёскі Ліскі патэлефанаваў у Рэчыцкі РАУС (Гомельская вобласць) і паведаміў, што ў бок яго дома стралялі знаёмыя. Міліцыянты затрымалі 36-гадовага мужчыну. Другога знайшлі з паляўнічай стрэльбай на адной з вуліц вёскі. “На неаднаразовыя патрабаванні пакласці зброю на зямлю вясковец не рэагаваў і рухаўся са стрэльбай, накіраванай у бок міліцыянтаў і грамадзянскіх асоб. Супрацоўнікі зрабілі папераджальныя стрэлы ў паветра, затым адзін на паражэнне”, — паведаміла тады прэс-служба МУС. Пасля высветлілася, што мужчына, у якога стралялі, памёр у бальніцы.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28–30 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа 11 месяцаў 2024 года найбольш значна падаражэлі чырвоная ікра, бульба, курсы кіравання аўтамабілемМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаВынікі-2024. Рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і атакі на журналістаў у Беларусі ў другой палове года ўзмацніліся — МЗС ГерманііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаПапулярнасць беларускага бязвізу ў жыхароў суседніх краін ЕС за год знізілася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства