Лукашэнка прызнаў сваё дачыненне да блакавання інтэрнэту ў жніўні 2020 года, якое тады адмаўляў
22 лістапада, Позірк. На сустрэчы са студэнтамі ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце 22 лістапада Аляксандр Лукашэнка прызнаў сваю прамую датычнасць да блакавання інтэрнэту ў жніўні 2020 года, якую тады публічна адмаўляў.
“Калі гэта паўторыцца, адключым наогул, — заявіў Лукашэнка, маючы на ўвазе акцыі пратэсту чатырохгадовай даўніны супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў на ягоную карысць (пагроза была сустрэтая смехам і апладысментамі). — Скажу шчыра, што гэта практычна заўсёды, асабліва на пачатковых стадыях, было з майго дазволу. Калі ў цябе дзве праблемы, ты пачынаеш ўзважваць, што важней. Я бачыў, натуральна, далей, чым вы. (…) На гэтых шалях была краіна”.
Інтэрнэт у Беларусі асабліва жорстка блакаваўся ў дзень выбараў 9 жніўня 2020 года і тры наступныя дні (а таксама моцна запавольваўся пазней падчас нядзельных масавых акцый). Што гэта адбудзецца, стала вядома незалежным СМІ загадзя ад крыніц у органах улады.
Аднак 10 жніўня Лукашэнка на сустрэчы з выканаўчым сакратаром СНД, кіраўніком місіі назіральнікаў ад СНД Сяргеем Лебедзевым адмаўляў сваё дачыненне да блакавання, заявіўшы, што “нават з-за мяжы адключаюць інтэрнэт, каб выклікаць незадаволенасць у насельніцтва”. “Цяпер нашы спецыялісты разбіраюцца, адкуль ідзе гэтая блакіроўка. Таму, калі інтэрнэт дрэнна працуе, гэта не наша ініцыятыва, гэта з-за мяжы”, — сказаў тады ён.
“Калі б тады мы краіну не ўтрымалі — а ўсё ж “перамены, перамены, мы хочам тое, хочам гэта”. Ну скажыце, якіх вы хочаце пераменаў. (…) А як мы будзем дамагацца гэтых пераменаў? Я ж вам сказаў: перамены — гэта за ваш кошт, вы будзеце рабіць. Ну прыгожы тэзіс ўкінулі. І я разумеў, адкуль усё ідзе. Праз інтэрнэт гэта ішло (…) з Польшчы перш за ўсё: маршруты, куды будзем ісці, як ісці. Ну, вядома, дзякуй, што яны там вам маршруты вычэрчвалі, куды хадзіць і як хадзіць і як краіну пераварочваць.(…) У нас бы была вайна паболей, чым ва Украіне. Я прэзідэнт, мой галоўны абавязак — абараніць краіну. І я бачыў, што актыўна выкарыстоўваецца інтэрнэт для гэтага. І што, вы думаеце, я буду глядзець і маліцца на тое, што вы камусьці паведамленне не адправілі? Калі краіны заўтра не будзе?”— апраўдваўся Лукашэнка ў МДЛУ за свае дзеянні.
“І я вось узважваю і думаю, каб краіну захаваць, ды пляваць, там на дзве гадзіны або на гадзіну мы гэты інтэрнэт адключым, каб адтуль спецслужбы не кіравалі нашым грамадствам. Вось для чаго гэта рабілася”, — заявіў прамоўца.
- Палітыка
- Палітыка
- У межах ЕАЭС за першую палову 2024 года 99,2% усіх інвестыцый у Беларусь паступіла з РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКДК адхіліў новаўвядзенні ў сістэму рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, дакумент прадставіла МНС пасля ліпеньскага ўрагануМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВа ўрадзе заклапаціліся сістэматычным невыкарыстаннем сродкаў, выдзеленых на ліквідацыю наступстваў чарнобыльскай аварыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаКДК паскардзіўся Лукашэнку і Караніку на безгаспадарчасць у Іўеўскім раёне, якім кіруе былы ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства