Дыпламатычныя і сілавыя структуры АДКБ 28 лістапада абмяркуюць ваенна-палітычную абстаноўку

25 лістапада, Позірк. Абмен меркаваннямі “пра ваенна-палітычную абстаноўку ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі” адбудзецца 28 лістапада ў Астане (Казахстан) на сумесным пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі, а таксама на сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.
Паводле інфармацыі прэс-службы блока, плануецца таксама абмеркаваць вынікі супрацы ў рамках АДКБ і перспектывы “далейшага развіцця сістэмы калектыўнай бяспекі”.
Акрамя таго, асобна будзе абмяркоўвацца падрыхтоўка да “сумеснага святкавання 80-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне”.
Кыргызстан мае намер праінфармаваць саюзнікаў па блоку аб прыярытэтах сваёй дзейнасці ў якасці старшыні арганізацыі. Адпаведную функцыю ён пяройме ў Казахстана ў 2025 годзе.
У Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы ўваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан і Узбекістан.
Ерэван замарозіў удзел і не выключыў магчымасці выхаду з АДКБ, абвінаваціўшы арганізацыю ў бяздзейнасці падчас карабахскага канфлікту, а асобных членаў — у тым, што яны “планавалі вайну” супраць Арменіі разам з Азербайджанам.
Арменія не мае намеру вяртацца да стасункаў, якія існавалі да карабахскага канфлікту, заявіў кіраўнік армянскага МЗС Арарат Мірзаян 2 кастрычніка на Варшаўскім форуме па бяспецы.
У той жа час на пытанне, што перашкаджае выйсці з АДКБ, чыноўнік адказаў: “Я думаю, што ўсе мы мусім быць больш асцярожнымі”.
На II Сусветным армянскім саміце 18 верасня ў Ерэване прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што АДКБ стварае “пагрозы бяспецы”, а таксама “будучаму існаванню, суверэнітэту і дзяржаўнасці” краіны.

- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+