Дзясятыя таргі запар курс долара абнаўляе гістарычны максімум
![](https://pozirk.online/wp-content/uploads/2024/02/dollar-pexels.com-1128.jpg)
26 лістапада, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 26 лістапада.
Курс долара вырас да 3,4725 рубля (+0,0043; +0,12%). Дзясятую сесію запар абнаўляецца гістарычны максімум. Папярэдні раз гэта адбылося напярэдадні, калі ён падаражэў да 3,4682 рублі.
Каціроўка юаня павялічылася да 4,8072 рубля за 10 (+0,0231; +0,48%), еўра — да 3,6528 (+0,0078; +0,21%).
Расійскі рубель патаннеў да 3,3295 за 100 (-0,0084; -0,25%).
На мінулым працоўным тыдні (18–22 лістапада) долар падаражэў на 1,39% (з 3,38 да 3,427), еўра — на 0,64% (з 3,57 да 3,5928), юань — на 1,21 % (з 4,6811 да 4,7377 за 10); расійскі рубель патаннеў на 0,69% (з 3,3869 да 3,3635 за 100).
На беларускім валютным рынку “няма ніякага шторму”, але рызыкі існуюць, заявіўна брыфінгу 21 лістапада старшы навуковы супрацоўнік даследчага цэнтра BEROC Анатоль Харытончык.
“Сёння долар не адыгрывае вялікай ролі ўнутры краіны, — падкрэсліў эксперт. — Разлікі па экспарце і імпарце ў асноўным робяцца ў расійскіх рублях. А да яго беларускі рубель акурат умацоўваецца — ужо менш за 3,4 рублёў за 100“.
Паводле слоў Харытончыка, важна звяртаць увагу на курс беларускага рубля да кошыка валют. Раней “Позірк”паведамляў, што Нацбанк выключыў з 12 снежня 2022 года з яе еўра і вызначыў “вагу валют пры разліку кошту кошыка”: для расійскага рубля — 60%, долара — 30%, юаня — 10%.
Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля) — гэта быў шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР; у лютым — вырас на 1,95% (да 3,2391) — другое месца пасля Расіі (+2,89%), за два месяцы — на 1,94% (шостае месца); у сакавіку — на 0,33% (да 3,2498) — пятае месца, за тры месяцы — на 2,28% (трэцяе); у красавіку — на 0,14% (да 3,2542) — шостае месца, за чатыры месяцы — на 2,41%; у траўні — знізіўся на 1,48% (да 3,2059) — трэцяе месца, за пяць месяцаў — вырас на 0,89% (восьмае).
У чэрвені долар патаннеў на 1,36% (да 3,1624) — трэцяе месца, па выніках першага паўгоддзя — на 0,48% (пятае месца); у ліпені — на 0,87% (да 3,1349) — сёмае месца, за сем месяцаў — на 1,34% (пятае), у жніўні — вырас на 1,55% (да 3,1834) — другое месца, за восем месяцаў — на 0,19% (пятае), у верасні — на 0,88% (да 3,2113 рубля) — трэцяе месца, за дзевяць месяцаў — на 1,06% (шостае), у кастрычніку — на 3,34% (да 3,3185 рубля) — трэцяе месца, за дзесяць месяцаў — на 4,44% (чацвёртае).
За 2023 год каціроўка долара павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства