Беларусь пастаўляе ў РФ для ваенных патрэб заходнія мікрасхемы ў абыход санкцый — БРЦ

26 лістапада, Позірк. Беларусь пастаўляе ў Расію мікрасхемы заходняй вытворчасці, якія Масква выкарыстоўвае для патрэб абароннай прамысловасці, паведамляе Беларускі расследвальніцкі цэнтр (БРЦ).
Да такой высновы БРЦ прыйшоў па выніках расследавання, праведзенага сумесна з хакерскім праектам “Кіберпартызаны”.
Сцвярджаецца, што для абыходу санкцый, якія забараняюць такія пастаўкі, створаныя лагістычныя ланцужкі з удзелам кампаній, звязаных з найбліжэйшым атачэннем Аляксандра Лукашэнкі.
У ліку беларускіх пастаўшчыкоў мікрасхем называецца ТАА “Алексвіт лтд”, якое, як заяўляецца, з верасня 2022 да чэрвеня 2023 года адправіла ў Расію 131 мікрасхему амерыканскага, фінскага і нямецкага паходжання.
З канца чэрвеня 2021 года ўладальнікам кампаніі значыцца былы намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Сяргей Барысюк.
БРЦ падкрэслівае, што “Алексвіт лтд” “звязаны з Віктарам Шэйманам, даўнім і найбліжэйшым паплечнікам Лукашэнкі”.
Другой арганізацыяй, які пастаўляе ў РФ мікрасхемы, з’яўляецца ТАА “Лагістычная Кампанія Усход”. Яе расследвальнікі звязваюць з Сяргеем Цяцерыным, вядомым бізнесменам і спартыўным функцыянерам з найбліжэйшага атачэння Лукашэнкі.
Паводле падлікаў аўтараў расследавання, згаданае ТАА прадало ў Расію больш за паўтары тысячы мікрасхем амерыканскай вытворчасці са снежня 2022 па сакавік 2023 года, усяго ж за гэты час кампанія экспартавала ў РФ больш за 215 тыс. мікрасхем амаль на 800 тыс. долараў.
У ланцужках паставак санкцыйных мікрасхем БРЦ выявіў фірмы, якія маюць сувязі і з іншымі набліжанымі Лукашэнкі.
У расследаванні звяртаецца ўвага, што прадукцыя, якая пастаўляецца ў Расію праз Беларусь, можа выкарыстоўвацца пры вытворчасці знішчальнікаў, беспілотнікаў і ракет.
Сярод пакупнікоў мікрасхем згадваюцца расійскія ТАА “Балтэлектрон”, якое знаходзіцца пад амерыканскімі санкцыямі як пастаўшчык мікраэлектронікі падвойнага прызначэння і іншых тэхналогій для абароннай прамысловасці РФ, а таксама кампанія “Грын-чып”.
Лідарам у пастаўках мікрасхем у Расію з Беларусі ў расследаванні называецца беларускае ТАА “Першы Кантынент”, створанае праз два месяцы пасля расійскага ўварвання ва Украіну. Сцвярджаецца, што толькі са студзеня да чэрвеня 2024 года кампанія прадала расійскім прадпрыемствам 1.665 мікрасхем на суму звыш 155 тыс. долараў. Іх асноўны пакупнік — расійскае ТАА “Стаут”, якое знаходзіцца пад санкцыямі ЗША і ЕС. Сярод іншых кліентаў — ТАА “Фрэгат”, якое называе сваімі ключавымі заказчыкамі і партнёрамі расійскія абаронныя кампаніі: АТ “Канцэрн “Калашнікаў”, “Растэх”, дзяржкарпарацыю “Раскосмас” і канцэрн ВКА “Алмаз-Антэй”.
БРЦ заснаваны незалежнымі журналістамі ў 2018 годзе. Каманда медыяпраекта вымушаная была з’ехаць з Беларусі ў 2021 годзе пасля разгрому сілавікамі студыі ў Мінску.
15 верасня Вярхоўны суд прызнаў БРЦ “экстрэмісцкай арганізацыяй”.
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+