Мінск 21:56

Дэпартаваны ў Беларусь з В’етнама Васіль Верамейчык прызнаны палітвязнем

Васіль Верамейчык
Стоп-кадр з фільма АНТ: Блок Пракоп'ева-Ягорава

27 лістапада, Позірк. Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі палітвязнямі яшчэ 18 чалавек, у тым ліку дэпартаванага з В’етнама былога байца палка Каліноўскага Васіля Верамейчыка, паведаміў 27 лістапада праваабарончы цэнтр “Вясна”.

З іх асуджана да пазбаўлення волі 11 чалавек: Таццяна і Уладзімір Кашчэевы (арт. 356 Крымінальнага кодэкса, тэрмін праваабаронцам невядомы), Ігар Бацян (арт. 356, 12 гадоў), Ілля Нарышкін (арт. 356 і 3613, 15 гадоў), Наталля Зайцава (арт. 130, 1 год), Яна Карліёнава (арт. 130, 1 год), Алена Барысюк (арт. 130, 368 і 369, 2,5 года), Анатоль Шуляк (арт. 130, 368 і 367, 3 гады), Анастасія Жыльская (арт. 130, 361 і 367, тэрмін невядомы), Ірына Мазоль (арт. 130, 1 год), Дзмітрый Голуб (арт. 368, 130 і 342, 4 гады).

Таксама прызнана палітзняволенай асуджаная па арт. 130, 3691 і 188 КК і адпраўленая на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне Наталля Мікуліч.

Палітвязнямі прызнана таксама 6 чалавек, якія ўтрымліваюцца пад вартай: Таццяна Аляксейчык (абвінавачваецца па арт. 130 і 342), Анатоль Яцкевіч (арт. 130, 342 і 369), Аляксей Сіленка (арт. 130 і 361), Таццяна Бадрэнка (арт. 130 і 367), Алена Марозава (арт. 130, 361 і 342) і Васіль Верамейчык (арт. 366).

У дачыненні да апошняга адзначаецца, што прад’яўленае абвінавачанне ў пагрозе ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, з’яўлялася няцяжкім (на момант першапачатковага падазрэнні ў псаванні аўтамабіля). Пра тое, што Верамейчык дастаўлены ў Беларусь, стала вядома 20 лістапада.

Ацэньваючы ўсе згаданыя выпадкі крымінальнага пераследу, праваабаронцы прыйшлі да высновы аб наяўнасці ў кожным з іх палітычнага матыву пераследу.

Заяву падпісалі “Вясна”, Беларускі Хельсінкскі камітэт, “Прававая ініцыятыва” і Lawtrend.

Цяпер беларускія праваабарончыя арганізацыі прызнаюць палітвязнямі 1.286 чалавек.

Даведка “Позірку”:

арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;

арт. 188 — паклёп;

арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;

арт. 356 — здрада дзяржаве;

арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;

арт. 3613 — удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу;

арт. 366 — гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак;

арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта;

арт. 368 — абраза прэзідэнта;

арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;

арт. 3691 — дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь.

Падзяліцца: