Аўтарытарныя рэжымы кансалідуюцца ў барацьбе са сваімі ідэалагічнымі праціўнікамі — Сапелка
28 лістапада, Позірк. “Будзе назірацца кансалідацыя аўтарытарных і таталітарных рэжымаў у пытаннях барацьбы са сваімі ідэалагічнымі праціўнікамі”, — заявіў юрыст цэнтра “Вясна” Павел Сапелка, каментуючы сітуацыю з дэпартаваным у Беларусь з В’етнама экс-байцом палка імя Кастуся Каліноўскага Васілём Верамейчыкам, якога беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітычным зняволеным.
Генеральны пракурор Расіі Ігар Красноў, нагадаў Сапелка, 1 лістапада заявіў пра неабходнасць узмацніць супрацу РФ і Беларусі па пытанні злову абвінавачаных, што знаходзяцца ў вышуку.
“У апошнія гады ведамствам сапраўды даводзіцца назіраць неканструктыўнае, палітычна ангажаванае стаўленне кампетэнтных органаў шэрагу замежных дзяржаў, а таксама міжнародных арганізацый да пытанняў супрацы ў цэлым і выдачы злачынцаў у прыватнасці. Механізмы адказу на такія дзеянні маюцца”, — цытавала расійскага чыноўніка агенцтва ТАСС.
“Шматзначнасць заявы”, адзначыў Сапелка, “дадае ўпэўненасці” ў тым, што механізмы будуць ляжаць у неправавым полі. “Магчыма, будуць выкарыстоўваць недасканаласць міграцыйных практык дэмакратычных дзяржаў, карупцыйныя схемы, а магчыма закрануць і не датычных да асоб у вышуку”, — патлумачыў юрыст цэнтра “Вясна”.
Кажучы пра Верамейчыка, ён адзначыў, што той быў выдадзены ўладам Беларусі без уліку абавязацельстваў В’етнама ў рамках Канвенцыі супраць катаванняў. Згодна з п. 3.1 гэтага дакумента, ні адна дзяржава-падпісант “не павінна высылаць, вяртаць або выдаваць якую-небудзь асобу іншай дзяржаве, калі існуюць сур’ёзныя падставы меркаваць, што ёй там можа пагражаць прымяненне катаванняў, як у гэтым выпадку ў Беларусі”.
Праваабаронцы прызналі Верамейчыка палітвязнем да выстаўлення абвінавачання па крымінальных складах, “якія заснаваныя на адвольным прызнанні адзінак беларускіх добраахвотнікаў то экстрэмісцкім, то тэрарыстычным фарміраваннем, і прынялі рашэнне на аснове тых абвінавачванняў, якія былі даступныя на момант яго прыняцця”.
“Мы ўлічвалі цяжар і характар гэтага абвінавачання, супярэчлівыя дзеянні і сцвярджэнні ўладаў, грубае парушэнне права не зазнаваць пагрозу катаванняў. Палітычны характар абвінавачанняў ужо відавочны, як відавочна татальнае ігнараванне працэсуальных і грамадзянскіх правоў палітвязня”, — сказаў Сапелка.
27 лістапада беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі палітвязнямі 18 чалавек, у тым ліку Верамейчыка, пра дастаўку якога ў Беларусь стала вядома 20 лістапада.
Паводле інфармацыі “Блока Пракоп’ева-Ягорава” ў Каардынацыйнай радзе, яго член Верамейчык быў затрыманы ў Хашыміне 13 лістапада. Аперацыю арганізаваў КДБ Беларусі, выкарыстаўшы ў якасці фармальнай прычыны затрымання бойку. У Беларусі Васілю Верамейчыку пагражае больш за 20 гадоў турмы ці нават смяротнае пакаранне, сцвярджае палітычная структура.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 6% жыхароў Беларусі маецца інваліднасць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаНаяўныя рэсурсы хатніх гаспадарак за год павялічыліся на 19%, выдаткі — на 14%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБез уліку дэнамінацый курс долара ў Беларусі перавысіў 350 млн рублёў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- З пачатку 2024 года дзвесце чалавек звярнуліся ў Мінску ў пункт посткантактнай прафілактыкі ВІЧМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ Беларусі 25 тыс. чалавек жыве з ВІЧМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства"Інстаграм" і "Тэлеграм" найбольш папулярныя ў кібермахляроў пры псеўдапродажы тавараў — СКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства