Мінск 18:31

У 6% жыхароў Беларусі маецца інваліднасць

Ілюстрацыйнае фота: freepik.com

28 лістапада, Позірк. У Беларусі пражывае больш за 549 тыс. людзей з інваліднасцю, гэта 6% насельніцтва краіны, паведаміла на прэс-канферэнцыі 28 лістапада ў Мінску намесніца міністра працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка.

Паводле яе слоў, пераважае II група інваліднасці, яна вызначаная 225,3 тыс. чалавек. Другая паводле распаўсюду — III група, самая малалікая — I група.

Арцёменка паведаміла, што інвалідаў праз зрок у краіне больш за 25 тыс., праз слых — больш за 10 тыс. Самай шматлікай, як сказала чыноўніца, з’яўляецца група інвалідаў “праз агульнае захворванне”.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: