Палітвязнямі прызнаныя муж і жонка — мастакі Рымашэўскі і Шчамялёва
29 лістапада, Позірк. Яшчэ 10 зняволеных атрымалі статус палітычных рашэннем праваабарончай супольнасці ад 28 лістапада. Іх агульная колькасць дасягнула 1.296.
У адпаведны спіс уключаныя змешчаныя пад варту і асуджаныя паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Уладзіслаў Наварыч, Артур Трушко, Вадзім Кутасевіч, Аляксандр Нікіцін, Антон Булах, Людміла Шчамялёва, Ігар Рымашэўскі, Юрый Лавецкі, паводле ч. 2 арт. 293 (масавыя беспарадкі) — Станіслаў Дубоўскі, паводле ч. 2 арт. 293 і арт. 368 (абраза Лукашэнкі) — Максім Сандракула.
Муж і жонка Шчамялёва і Рымашэўскі — беларускія мастакі, іх працы знаходзяцца ў Мастацкім музеі Webkunsthaus (Германія), прыватных калекцыях па ўсім свеце. Пра затрыманне мужа і жонкі стала вядома 27 кастрычніка. 64-гадовая Людміла Шчамялёва — дачка вядомага беларускага мастака Леаніда Шчамялёва (1923-2021).
32-гадовы Булах — былы супрацоўнік МНС, у 2020 годзе звольніўся на знак пратэсту. Пасля гэтага працаваў у сферы ІТ.
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітвязняў, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, і спыніць рэпрэсіі.
Адпаведную заяву падпісалі праваабарончы цэнтр “Вясна”, Беларускі Хельсінкскі камітэт, “Прававая ініцыятыва”, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі ПЭН, Human Constanta, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Lawtrend.
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ заходніх медыя кансалідуецца аўтарытарны вобраз Беларусі — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваЧалавек самастойна павінен кантраляваць свае фактары рызыкі — адмысловец РНПЦ "Кардыялогія"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка