Беларусь і Расія падтрымалі “пабудову дэмакратычнага светапарадку”
2 снежня, Позірк. “Свет няўмольна рухаецца да стану шматпалярнасці, што з’яўляецца следствам яго спрадвечнай разнастайнасці”, — гаворыцца ў дакуменце “Сумеснае бачанне Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі”, падпісаным міністрамі замежных спраў Беларусі і Расіі Максімам Рыжанковым і Сяргеем Лаўровым 22 лістапада ў Брэсце.
Яго тэкст 2 снежня абнародаваў МЗС Беларусі.
Шматпалярнасць, паводле сцвярджэння аўтараў, “уяўляе магчымасць для пабудовы на працяглую перспектыву справядлівага і ўсёахопнага дэмакратычнага светапарадку і мірнага суіснавання ў інтарэсах бяспекі і ўсеагульнага росквіту ўсіх дзяржаў на аснове ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і сапраўднай шматбаковасці”.
Дакумент змяшчае не раз агучаныя як беларускім, так і расійскім бакамі заклікі да пабудовы шматпалярнага свету на падставе разнастайнасці, пры гэтым асабліва вылучаецца роля Еўразіі як “геаграфічнага цэнтра і матэрыяльнага фундамента шматпалярнага свету, які фарміруецца, дзе размешчаны старажытныя цывілізацыі, вакол якіх склаліся дзяржавы, інтэграцыйныя аб’яднанні, рэгіянальныя арганізацыі і цэнтры сілы”.
Пры гэтым Еўрапейскі саюз аўтары да такіх аб’яднанняў і цэнтраў сілы не адносяць. Як вынікае з тэксту дакумента, для рэалізацыі пастаўленых імі глабальных задач прапануецца выкарыстоўваць такія “шматбаковыя механізмы супрацоўніцтва, якія функцыянуюць на еўразійскім кантыненце”, як “ЕАЭС, АДКБ, СНД, ШАС, АСЕАН, НУМДА, ЛАД, ССАДПЗ, Саюзная дзяржава”.
Сцвярджаецца, што “еўразійскі кантынент у сілу свайго геаграфічнага становішча, памеру, насельніцтва і рэсурснага патэнцыялу гістарычна адыгрываў і працягвае выконваць важную ролю ў міжнародных адносінах, выступаючы ў якасці лакаматыва глабальнага развіцця ў цэлым. Менавіта ў Еўразіі забяспечваецца асноўны ўклад у паступальны рост сусветнай эканомікі, умацоўваюцца самастойныя цэнтры развіцця”.
Аўтары дакумента абавязваюцца “абапірацца на міжнароднае права”, “выступаць супраць выключнасці і стандартаў у сусветнай палітыцы”.
Яны маюць намер рэалізоўваць ініцыятывы, “якія садзейнічаюць прызнанню ўсімі краінамі свету разнастайнасці шляхоў развіцця, наладжванню дыялогу паміж цывілізацыямі, дыялогу па тэме глабальнай бяспекі, фарміраванню міжнародных адносін новага тыпу ў інтарэсах стварэння згуртаванай супольнасці дзяржаў, развіццю рэгіянальных эканамічных працэсаў і партнёрстваў на прасторы Еўразіі, узаемавыгадных пан’еўразійскіх праектаў, у тым ліку ў мэтах фармавання Вялікага Еўразійскага партнёрства і ўмацавання культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва”.
Аўтары заклікалі “фарміраваць новую агульнакантынентальную архітэктуру ўзаемадзеяння ў галіне бяспекі, заснаваную на прынцыпах непадзельнасці бяспекі, справядлівасці, легітымнасці, устойлівасці і сумеснага ўкладу ўдзельнікаў”.
Яны таксама абавязаліся “садзейнічаць аднаўленню і ўмацаванню цэнтральнай каардынуючай ролі ААН у сусветных справах і эфектыўнаму выкарыстанню механізмаў сістэмы ААН для пераадолення агульных глабальных выклікаў і пагроз, узмацненню ў Арганізацыі голасу краін Сусветнай большасці”.
Пры гэтым яны абавязваюцца “процідзейнічаць спробам знешніх сіл умешвацца ў справы еўразійскіх дзяржаў і праводзіць палітыку, накіраваную на падрыў працэсаў кансалідацыі і супрацоўніцтва на кантыненце, навязваць свае мадэлі развіцця, ідэалагічныя ўстаноўкі і чужыя духоўна-маральныя каштоўнасці”.
Прадстаўнікі Беларусі і РФ запрасілі “ўсе дзяржавы Еўразіі далучыцца да дыялогу па комплексе пытанняў, якія закранаюць прынцыпы ўзаемадзеяння ў шматпалярную эпоху і адносяцца да агульнакантынентальнай архітэктуры бяспекі, супрацоўніцтва і развіцця, у мэтах распрацоўкі з улікам выкладзенай у гэтым дакуменце “Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шмат стагоддзі”.
Пра тое, што Мінск і Масква плануюць падрыхтаваць “Хартыю разнастайнасці і шматпалярнасці”.
Паводле слоў кіраўніка ведамства, Мінск хацеў бы, каб туды трапілі такія рэчы, як “права на разнастайнасць шляхоў развіцця — з палітычнага пункту гледжання, з пункту гледжання культурных традыцый, этнічных асаблівасцей”.
“Вы ж бачыце, як сёння Захад усіх пад адзін грабянец… А гэта выклікае вельмі вялікі супраціў Глабальнага Поўдня. Трэба разумець, што якраз у гэтай разнастайнасці і ёсць сіла нашай планеты”, — заявіў тады чыноўнік.
24 лютага 2022 года Расія развязала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.
- Грамадства, ПалітыкаЛатушка ў Гаазе: Ахвярай злачынства дэпартацыі стаў кожны трыццаты беларус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаНа 1 лістапада Мінюст спаганяў з даўжнікоў у Брэсцкай вобласці амаль 70 млн долараў — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаПасля стварэння адпаведнага рэестра колькасць аўтамабіляў таксі ў Мінску знізіласяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗа чатыры гады ў Беларусі адрамантавана больш за 13 тыс. км дарог — МінтрансМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаБеларусь не можа дазволіць сабе доўгія выходныя ў студзені — ГалоўчанкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаГалоўчанка выказаў надзею на аднаўленне экспарту ў ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ПалітыкаЕўрапейскі выбар можа дазволіць беларусам годна жыць у сваёй краіне, заяўляе дарадца ЦіханоўскайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па росце афіцыйнага курсу долара ў лістападзе і за 11 месяцаў 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛітва, незалежна ад палітычных сіл ва ўладзе, будзе дапамагаць дэмакратычнай Беларусі — першы віцэ-спікер СеймаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаУ полацкім пагранатрадзе заявілі аб 11 загінуўшых з пачатку года мігрантахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 30 лістапада — 1 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 10%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Важна, каб пасля сыходу Барэля ЕС захаваў прынцыповую пазіцыю па БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы скарачаецца ва ўсіх рэгіёнах Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка