Мінск 06:15

ЗША працягнуць падтрымліваць дэмакратычныя памкненні беларусаў — намеснік дзяржсакратара

Крыніца: сайт Дзяржаўнага дэпартамента ЗША (калаж — "Позірк")

4 снежня, Позірк. Пра далейшую падтрымку дэмакратычных памкненняў беларусаў з боку Злучаных Штатаў Амерыкі заявіў намеснік дзяржаўнага сакратара Курт Кэмпбэл у відэазвароце, адрасаваным удзельнікам другога стратэгічнага дыялогу беларускага дэмруху з урадам ЗША 4 снежня ў Вільнюсе.

“Я рады выказаць нашую нязменную падтрымку будучай дэмакратычнай, суверэннай і стабільнай Беларусі, якая паважае правы чалавека, — сказаў ён. — Кожны дзень адважныя беларусы ідуць на рызыку, каб падтрымаць асноўныя свабоды для ўсяго беларускага народа, і Злучаныя Штаты ганарацца тым, што падтрымліваюць вашу цяжкую працу”.

ЗША, заявіў Кэмпбэл, працягваюць падтрымліваць намаганні беларусаў па стварэнні дэмакратычнай дзяржавы “шляхам праграм абмену, стыпендый і іншых відаў супрацы для пабудовы больш моцнай грамадзянскай супольнасці”.

У рамках другога раунда стратэгічнага дыялогу запланавана шэсць сесій — па пытаннях дэмакратычнага развіцця Беларусі; правоў чалавека і палітвязняў; прыцягнення да адказнасці; нацыянальнай культуры і ідэнтычнасці; медыя і камунікацый; прыватнага сектара.

Стратэгічны дыялог — пляцоўка для падтрымкі сталых стасункаў беларускага дэмакратычнага руху з урадам Злучаных Штатаў Амерыкі. Першы раунд стратдыялогу адбыўся 6–8 снежня 2023 года ў Вашынгтоне.

4–5 красавіка ў сталіцы ЗША ўдзельнікі першых пасяджэнняў працоўных груп у рамках стратдыялогу абмеркавалі парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, шляхі вызвалення палітвязняў, дзейнасць дэмакратычнага руху і грамадзянскай супольнасці.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: