Праваабаронцы зафіксавалі 671 выпадак рэпрэсій у лістападзе
5 снежня, Позірк. Сама меней 671 выпадак палітычна матываваных рэпрэсій, які “выцякае з крымінальнага і адміністрацыйнага пераследу”, зафіксаваны ў мінулым месяцы ў Беларусі, гаворыцца ў падрыхтаваным праваабарончым цэнтрам “Вясна” аглядзе “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Лістапад 2024”.
У параўнанні з кастрычнікам, калі было зафіксавана 366 такіх выпадкаў, гэты паказчык вырас на 83,3%.
Праваабаронцы нагадалі, што ў лістападзе Аляксандр Лукашэнка падпісаў два ўказы аб памілаванні ў агульнай складанасці 63 чалавек, асуджаных з палітычных матываў. Агулам, паводле інфармацыі “Вясны”, з сёлетняга ліпеня на падставе памілавання выйшлі на волю 178 чалавек.
Паводле даных праваабарончага цэнтра, з 2020 года сама меней 7.615 чалавек зазнала палітычна матываваны крымінальны пераслед, у дачыненні да не менш як 6.249 чалавек вынесеныя палітычна матываваныя выракі.
Праваабаронцам вядома пра 31 палітычнага зняволенага з “крытычным станам здароўя, не сумяшчальным з утрыманнем ва ўмовах пазбаўлення волі”. За лістапад супольнасць прызнала палітвязнямі 62 чалавекі (у кастрычніку — 35).
З 2020 года праваабаронцы “Вясны” задакументавалі сведчанні больш як 1.850 пацярпелых ад катаванняў і іншых відаў забароненага абыходжання.
У лістападзе “Пералік арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, папоўніўся чатырма пазіцыямі. З 21 верасня 2021 года, калі было вынесена першае рашэнне аб наданні статуса “экстрэмісцкага фарміравання”, спіс пашырыўся да 246 пазіцый.
У “Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, за мінулы месяц унесена 120 чалавек, у тым ліку 37 жанчын (у кастрычніку — 118 і 38 адпаведна).
За пяць месяцаў у Беларусі прайшло шэсць хваляў памілаванняў палітвязняў. На пачатку ліпеня Аляксандр Лукашэнка заявіў пра вызваленне яго “цяжкахворых апанентаў”, пасля чаго стала вядома пра выхад на волю 18 палітвязняў. Пазней ён падпісаў пяць указаў аб памілаванні асуджаных за “злачынствы пратэстнай” або “экстрэмісцкай скіраванасці” (на падставе ўказа ад 16 жніўня вызвалена 30 чалавек, 4 верасня — 30, 16 верасня — 37, 7 лістапада — 31, 20 лістапада — 32).
Раней беларускія дэмакратычныя сілы склалі “гуманітарны спіс” палітвязняў, якія павінныя быць неадкладна вызваленыя. Туды ўвайшло 16 чалавек з абмежаванымі магчымасцямі, 91 з цяжкімі захворваннямі, 65 пенсіянераў, 10 чалавек з псіхічнымі разладамі, 23 непаўналетнія, а таксама не менш за пяць сем’яў, у якіх у месцах пазбаўлення волі знаходзіцца кожны з бацькоў.
На 5 снежня беларуская праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі 1.289 чалавек. Насамрэч людзей, якія зазналі рэпрэсіі ў той ці іншай форме, значна больш.
Улады адмаўляюць наяўнасць у Беларусі палітвязняў, спасылаючыся на тое, што ў Крымінальным кодэксе няма “палітычных” артыкулаў. Разам з тым дзясяткі розных крымінальных артыкулаў выкарыстоўваюцца для пераследу з палітычных матываў; тысячы людзей, асуджаных за ўдзел у пратэстах, крытыку і праяву непрымання рэжыму Лукашэнкі, заклеймаваныя “экстрэмістамі” і “тэрарыстамі”.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы скарачаецца, нягледзячы на “апошняе папярэджанне“ ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- У межах ЕАЭС за першую палову 2024 года 99,2% усіх інвестыцый у Беларусь паступіла з РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКДК адхіліў новаўвядзенні ў сістэму рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, дакумент прадставіла МНС пасля ліпеньскага ўрагануМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВа ўрадзе заклапаціліся сістэматычным невыкарыстаннем сродкаў, выдзеленых на ліквідацыю наступстваў чарнобыльскай аварыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаКДК паскардзіўся Лукашэнку і Караніку на безгаспадарчасць у Іўеўскім раёне, якім кіруе былы ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства